07:25 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Экспазіцыя музея Янкі Купалы

Музей Янкі Купалы прапануе адзначыць "ноч музеяў" адметна

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
"Ноч музеяў"-2017 (8)
3111

На мерапрыемстве можна будзе патрапіць на Парнас і паразважаць, за што Янка Купала мог бы атрымаць Нобелеўскую прэмію.

МІНСК, 15 мая — Sputnik. Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае павіншаваць паэта з юбілеем у межах акцыі "Ноч музеяў".

Мерапрыемства будзе прахадзіць пад дэвізам "Будзь ЯК" і прапануе наведвальнікам майстар-класы па старажытных танцах, цікавыя квэсты і гульні.

"Будзь як Янка Купала — таленавітым і закаханым, стыльным і элегантным, маладым і крэатыўным", — заклікаюць арганізатары.

Праграма мерапрыемства:

  • разважанні на тэму, за якія дасягненні Янка Купала ў свой час мог бы атрымаць Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры;
  • урачыстае пасвячэнне зацікаўленых у таварыствы філаматаў і філарэтаў;
  • майстар-класы па гістарычных танцах;
  • экскурс па гісторыі беларускай геральдыкі;
  • канцэртная праграма тэатра "Жывое слова";
  • наведванне Парнасу;
  • паход у госці да Янкі Купалы;
  • адметная фотасесія з лётчыкамі;
  • раскрыццё таямніцы "Кода Купалы".

Таксама наведвальнікам будзе прапанаваны цікавы квэст — знайсці па падказках экспанат, запомніць год яго стварэння, знайсці Паўлінку і даць ёй правільны адказ.

Мерапрыемства пройдзе 20 мая, пачатак а 19-й гадзіне, кошт квіткоў — 1 рубель.

Тэмы:
"Ноч музеяў"-2017 (8)
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы