09:56 27 ліпеня 2017
«Радыё Sputnik»
Бабіна са старой кінаплёнкай

Два кінафестывалі пройдуць у адну "Ноч музеяў"

© Sputnik Артем Житенев
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
"Ноч музеяў"-2017 (8)
911

Cinema Perpetuum Mobile і Vagrant Film Fest ("Кінабалаган") прадставяць мінскаму гледачу свае праграмы.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Падчас міжнароднай акцыі "Ноч музеяў" Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пакажа праграму з лепшых кароткаметражных стужак за апошнія два гады.

У фестывальнай праграме — гульнявые, анімацыйныя, дакументальныя і экперыментальныя працы ў тым ліку і пераможцаў Cinema Perpetuum Mobile (СРМ) — 2016 і Cinema Perpetuum Mobile — 2017.

Урбан Сінема Віжн (Urban Cinema Vision) — праграма перадзвіжніцкага проекта "Кінабалаган", якая была задумана для імправізаваных паказаў у публічных адкрытых прасторах: плошчах, скверах, наберажных, вуліцах, пераходах.

"З тае прычыны, што праграма прызначана для гарадскога тэмпа жыцця, працягласць кожнага фільма не больш за тры хвіліны. Стужкі ўразяць гледача не толькі канцэнтраванымі візуальнымі выявамі, але і вострай сацыяльнай тэматыкай", — распавялі арганізатары фестывалю.

Яны таксама адзначылі, што праграма ад Urban Cinema Vision гастралявала з праектам "Кінабалаган" па многіх гарадах Еўропы — яны наведалі Польшчу, Чэхію, Славакію, Аўстрыю і іншыя.

"Другім удзельнікам "Ночы музеяў" стане праграма ад штогадовага міжнароднага фестывалю Cinema Perpetuum Mobile (СРМ), які ў 2017 годзе прайшоў ужо ў шосты раз. Яго арганізатары — беларускія кінаманы-энтузіясты, якія даследуюць межы кінажанраў, розныя грані кароткаметражнага кіно. Усе ўдзельнікі і арганізатары фестывалю Cinema Perpetuum Mobile займаюцца прасоўваннем і дэманстрацыяй беларускага незалежнага кіно ў Беларусі і за мяжой", — распавялі арганізатары.

Час паказаў:

  • 19:00 — праграма Urban Cinema Vision ад фестывалю Vagrant Film Fest;
  • 20:00 — праграма Best of ад фестывалю СРМ-2016;
  • 21:30 — праграма Best of ад фестывалю СРМ-2017.

Паказы пройдуць 20 мая ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Праспект Незалежнасці, 47), кошт квіткоў — 3 рублі. 

Тэмы:
"Ноч музеяў"-2017 (8)
Тэги:
Ноч музеяў, Сучаснае мастацтва, Кіно, Ноч музеяў-2017, Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва, НЦСМ, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы