06:28 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Наш Грунвальд-2015, архіўнае фота

У Гомелі прадставяць рэканструкцыю сярэдневечнага паходнага лагера

© Sputnik/ Дзмітрый Карлюк
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
9520

Для гледачоў будуць прадстаўлены рэканструкцыі даспехаў і зброі мяжы XIV-XV стагоддзяў і прадэманстраваны некаторыя элементы сярэднявечнага бою.

МІНСК, 16 мая — Sputnik. Рэканструкцыю паходнага лагера, рыштунку і побыту, характэрных для перыяду XIV-XV стагоддзяў, прадставяць у Гомелі 20 мая, паведамілі Sputnik на Гістарычным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны.

"У ролі "экспанатаў" музея выступяць удзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі з Беларусі і блізкага замежжа ў касцюмах і даспехах сярэднявечнай эпохі", — распавялі арганізатары.

Музей жывой гісторыі будзе працаваць на тэрыторыі Гомельскага ўніверсітэта. Наведвальнікі лагера ўбачаць працэс прыгатавання ежы ў сярэднявечных паходных умовах, а некаторыя стравы нават змогуць прадэгуставаць. Таксама рэканструктары прадэманструюць сярэднявечныя рамёствы, правядуць майстар-класы па ліцейнаму, кавальскаму, сталярнаму рамяству, выпечцы ў паходнай печы.

"Таксама наведвальнікам будзе прапанавана паспрабаваць сябе ў якасці стралка з лука або пагуляць у сярэднявечны аналаг крыкету. Будуць прадстаўлены рэканструкцыі даспехаў і зброі мяжы XIV-XV стагоддзяў і прадэманстраваны некаторыя элементы сярэднявечнага бою", — удакладнілі на гістфаку.

Гістарычныя даведкі і тлумачэнні каля кожнай з пляцовак будуць даваць студэнты гістарычнага факультэта і ўдзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі.

Дзе: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.

Калі: 20 мая з 11:00 да 16:00.

По теме

Фестываль "Залатая шпора. 1812" аднавіць эпоху Напалеона
Тэги:
гісторыя, Гістарычная рэканструкцыя, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Гомель, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы