18:01 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Дзень нараджэння клуба Re:Public

Шоу "Свята трох парсючкоў" пройдзе ў "Бруге" 27 мая

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
6650

У канцэрце возьмуць удзел ТТ'34, "Кассиопея", "Кашлаты Вох", Exegutor.

МІНСК, 23 мая — Sputnik. Арганізатары распавялі, што канцэрт прысвечаны адной з найважнейшых падзей у сусветнай культуры і абяцаюць сапраўднае шоу ад прадстаўнікоў беларускай рок-музыкі розных кірункаў.

Да якой падзеі прымеркавана мерапрыемства і чаму носіць менавіта такую назву, пакуль трымаецца ў таямніцы, якая будзе раскрыта толькі на канцэрце.

"Ад моцнага напору ТТ-34 натоўп будзе рохкаць пад класічныя хіты і песні з апошняга альбому легенд беларускай нефармальнай сцэны, а хлопцы з "Кашлатага Воху" будуць па-парсюччы качацца па падлозе і радавацца веснавому сонейку, усхваляючы ўзнёслую агонію апошніх хвілін жыцця перад пераўтварэм у бужаніну", — загадкава пракаментавалі падзею арганізатары канцэрту.

"Гурт у стылі сінты-поп "Кассиопея" наіўным дзіцяча-мужчынскім вакалам ва ўзнёслай паветранай манеры выканае песні-гісторыі, а Exegutor у абноўленым складзе зададуць парсючковы імпульс для суботняга вечара", — дадалі яны.

Падрабязней пра мерапрыемства можна даведацца ў суполке VK.

Канцэрт адбудзецца 27 мая ў "Бруге" (Партызанскі праспект, 6а); пачатак а 18-й гадзіне; кошт квіткоў — 22 рублі ў дзень канцэрту. Квіткі можна замовіць анлайн па спасылцы

Тэги:
Музычныя жанры, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы