13:05 21 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.09
Купальскае свята

Купальскі фестываль "Свята Сонца" пройдзе 17-18 чэрвеня ў Дудутках

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
8130

Міжнародны двухдзённы фестываль беларускай культуры сёлета будзе прысвечаны галоўнаму сімвалу Купалля – агню.

МІНСК, 26 мая — Sputnik. Фестываль аб'яднае некалькі разнапланавых мерапрыемстваў — FireShow-фестываль, канцэрт на адкрытай пляцоўцы, кірмаш рамеснікаў, абрадавыя і забаўляльныя мерапрыемствы, распавялі арганізатары фестывалю.

Асноўная мэта фестывалю — аднаўленне традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і, ў прыватнасці, свята Купалля.

"Пасля завяршэння асноўнай праграмы ў 01:30 мы з гасцямі фестывалю пакрочым на бераг ракі Пціч, дзе традыцыйна запалім купальскія вогнішчы і запусцім вянкі па рацэ. Будзе гучаць стражытная музыка, пад якую ўсе ахвочыя будуць прыгаць праз вогнішча", — распавялі арганізатары мерапрыемства.

Спіс асноўных мерапрыемстваў і пляцовак фестывалю "Свята Сонца":

  • фестываль агню — найвідовішчнае мерапрыемства Купальскага фэста. У межах "вогненнага" мерапрыемства выступяць каля 20 калектываў фаершчыкаў з Беларусі і іншых краін. Гледачам будуць прадстаўлены шоу лепшых вогненных тэатраў, выступленні сольных артыстаў у жанры вогненнага шоу, а таксама каскадзёраў і акрабатаў;
  • канцэртная пляцоўка, open-air канцэрт. Выступленне гуртоў folk/folk-rock/pagan і сумежных кірункаў;
  • горад майстроў — кузня, апрацоўка каменя, зброевая майстэрня, пляценне з саломкі, абрадавая лялька, ткацтва, гарбарная майстэрня, ювелірная, манетны двор;
  • купальскі кірмаш — будуць прадстаўлены вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: изделия традиционных ремесленных мастерских: каваныя вырабы і сярэднявечныя ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйная адзенне, сувеніры, рэквізіт для вогненнага шоу і г. д.;
  • этна-пляцоўка — аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г. д.
  • карчма — можна пакаштаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні, узяць удзел у майстар-класах;
  • квэст па пошуку "папараць кветкі" (17 чэрвеня);  
  • "вясковая плошча" — выступленні танцавальных і музычных калектвыў, вулічных тэатраў, факіраў, перфомансы на купальскую тэматыку, майстар класы па традыцыйным танцам;
  • Інтэрактыўныя пляцоўкі — лучны і арбалетны цір, сярэднявечныя і народныя гульні, "гульні вікінгаў", шатландская пляцоўка, дзіцячая пляцоўка, пляцоўка "Героі: Балтгеймінг", настольныя гульні, скаладром і іншыя.

Музычная праграма фестывалю:

  • 16:00-16:30 — Hardwood;
  • 16:40-17:10 — BY CRY;
  • 17:20-18:00 — "Рокаш"; 
  • 18:10-19:00 — "Стары Ольса";
  • 22:10-23:00 — Irdorath;
  • 23:10-00:00 — Pawa;
  • 00:00-00:40 — Все Crazy;
  • 00:40-01:10 — Ketri; 
  • 01:10-01:50 — Племя.

17 і 18 чэрвеня 2017 на тэрыторыі фестывалю будзе дзейнічаць намётавы лагер для гасцей і ўдзельнікаў фестывалю. Можна будзе размясціцца ў намётах арганізатараў ці ўсталяваць ўласны на тэрыторыі лагера.

Намётавы лагер будзе абсталяваны ўсім неабходным: біяпрыбіральні, вада, вываз смецця, пракат мангалаў, дроў і г. д. У непасрэднай блізкасці ад намётавага лагера будуць працаваць кропкі грамадскага харчавання. У 15 метрах ад намётавага лагера — паркоўка.

Для гледачоў будуць арганізаваны аўтобусныя рэйсы па маршруце Мінск — Дудуткі — Мінск і Рудзенск — Дудуткі — Рудзенск.

Свята Купалле — старажытная земляробчае свята, звязанае з росквітам прыроды і летняй цеплыні. У абрадах гэтага беларускага свята цесна пераплецены старажытныя паганскія і больш познія хрысціянскія традыцыі.

Купальскі фестываль "Свята Сонца" пройдзе 17-18 чэрвеня ў музейным комплексе "Дудуткі"; пачатак мерапрыемстваў у 11:00; кошт квіткоў — 15 рублёў. Падрабязней пра мерапрыемства на афіцыйным сайце і ў суполцы VK. 

Тэмы:
Летнія фестывалі Беларусі-2017 (21)
Тэги:
Фестываль, Музычныя жанры, Музейны комплекс "Дудуткі", Беларусь

Галоўныя тэмы