13:55 22 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Аэраграфічныя работы Джэрарда Даторы

Выстава Даторы, Шагала, Суціна і Хадасевіч-Лежэ адкрылася ў Мінску

© Sputnik / Артем Бордовский
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
14481

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава "Даторы, Шагал, Суцін, Хадасевіч-Лежэ. Энергія, экспрэсія, сімволіка і сны. Погляд на мастацтва Італіі і Беларусі першай паловы XX стагоддзя".

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Італьянскае пасольства ў гонар дваццаціпяцігоддзя ўсталявання дыпламатычных адносін з Беларуссю прывезла ў Мінск карціны знакамітага мастака Джэрарда Даторы.

Пасол Італіі Стэфана Б'янкі адзначыў, што ідэя выставы заключаецца ў тым, што гэта спроба ўявіць магчымы дыялог паміж італьянскім і беларускімі майстрамі.

Пасол Італіі Стэфана Б'янкі, Тэрэза Северыні і Віктар Бабарыка
© Sputnik / Артем Бордовский
Пасол Італіі Стэфана Б'янкі, Тэрэза Северыні і Віктар Бабарыка

Акрамя жывапісных і графічных твораў, на выставе прадстаўлены дакументы, лісты, фатаграфіі і часопісы з "Архіваў Даторы". Наведвальнікі змогуць таксама прагледзець дакументальныя фільмы пра жыццё італьянскага футурыста.

Па дзве працы Марка Шагала і Хаіма Суціна прадстаўлены з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка. Гэта знакамітыя работы — "Закаханыя" і "Гадзіннік на палаючым небе", а таксама самая дарагая карціна Беларусі — работа Суціна "Ева" і пейзаж "Вялікія лугі ў Шартры каля віядука". Нацыянальны мастацкі музей выставіў з уласнага збору дзве графічныя работы Надзі Хадасевіч-Лежэ.

Супрэматычныя работы Надзеі Хадасевіч-Лежэ
© Sputnik / Артем Бордовский
Супрэматычныя работы Надзеі Хадасевіч-Лежэ

Мастацтва і прыгажосць як пасланне

"Мастацтва — галоўнае дзеючая асоба ў святкаванні ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Італіяй і Беларуссю", — з радасцю адзначыла асэсар па культуры, універсітэтам і турызму Перуджы Тэрэза Северыні.

Па яе словах, якасць работ Даторы і прыгажосць яго пейзажаў адлюстроўвае душу Умбрыі. Кантэкст спалучэння яго работ з Шагалам, Суціным і Хадасевіч-Лежэ вельмі цікавы і павінен атрымаць працяг.

Карціна Джэрарда Даторы Выбух
© Sputnik / Артем Бордовский
Карціна Джэрарда Даторы "Выбух"

Беларусь як частка еўрапейскай культуры

Старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка сказаў, што адразу прыняў прапанову ўдзельнічаць у сумесным праекце. "Гэта абумоўлена правільным выбарам кола параўнання. Важна разумець, што сабою ўяўляе мастак. Праект спалучэння яскравейшага прадстаўніка італьянскага футурызму і Шагала, Суціна — гэта і дыялог, і сутыкненне. Гэта дае магчымасць гледачам упэўніцца, што Беларусь — частка еўрапейскай культуры", — падкрэсліў Віктар Бабарыка.

Па яго словах, калі ўсе чатыры позірка Даторы, Шагала, Суціна і Хадасевіч-Лежэ прадстаўлены ў адным месцы, гледачы абавязкова ацэняць гэта.

Пейзаж пэндзля Джэрарда Даторы
© Sputnik / Артем Бордовский
Пейзаж пэндзля Джэрарда Даторы

Нью-Ёрк, Лондан і Мінск

Куратар выставы з італьянскага боку Масіма Дуранці распавёў, што прадстаўленыя работы Даторы выстаўляліся ў музеі Гугенхайма ў Нью-Ёрку ў 2014 годзе. Пасля праз годы яны выстаўлены ў Лондане. І вось, нарэшце, Даторы ў Мінску.

"Значнасць Даторы як мастака сапраўды міжнародная. Работы, прадстаўленыя на выставе, адлюстроўваюць развіццё яго творчага метаду напрацягу ўсяго жыцця", — распавёў Масіма Дуранці.

Таксама ён падзяліўся сваімі назіраннямі пра творчасць беларускага мастака Язэпа Драздовіча. "Яго работы маюць нешта агульнае з відамі зверху аэрамаляўнічых работ Даторы. Мы хацелі б вывучыць гэта глыбей для далейшага параўнання", — адзначыў італьянскі мастацтвазнаўца.

Карціна Джэрарда Даторы Аліўкавыя дрэвы
© Sputnik / Артем Бордовский
Карціна Джэрарда Даторы "Аліўкавыя дрэвы"

Квартэт супрацьлегласцей

Куратар выставы з Нацыянальнага мастацкага музею Вольга Клёцкіна адзначыла, што выстава надзвычай насычаная інфарматыўна.

"На выставе можна ўбачыць не толькі работы Джэрарда Даторы, але і дакументы, звязаныя з яго жыццём, якія адлюстроўваюць яго месца ў футурыстычным рухе", — распавяла мастацтвазнаўца.

Па яе словах, на выставе сфарміраваны сапраўдны квартэт майстроў адной эпохі, але з абсалютна супрацьлеглымі позіркамі.

"Выкажу здагадку, калі б гэтыя чатыры аўтары паспрабавалі б зрабіць сумесную выставу, то яны б страшэнна разругаліся. Кожны з іх быў упэўнены ў сваім творчым шляхе і правільнасці сваёй выразнай мовы", — дадаў куратар калекцыі Белгазпрамбанка Аляксандр Зіменка.

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.
Калі: з 31 мая да 7 ліпеня.

По теме

Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам
Тэги:
выстава, мастакі, Белгазпрамбанк, Пасольства Італіі ў Беларусі, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Надзея Хадасевіч-Лежэ, Джэрарда Даторы, Стэфана Б'янкі, Хаім Суцін, Марк Шагал, Італія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы