22:18 20 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Кнігарня, архіўнае фота

Мой герой: у краме коміксаў раскажуць пра чарапашак Ніндзя

© Sputnik/ Марына Серабракова
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1820

Дырэктар выдавецтва Illusion Studios прачытае лекцыю аб папулярных героях коміксаў.

МІНСК, 31 мая — Sputnik. Крама коміксаў "Time to be a Hero" правядзе лекцыю "Усё пра чарапашак-ніндзя". Лектар Арсень Дубакоў узначальвае выдавецтва "Illusion Studios", у якім, у тым ліку, публікуюць коміксы пра чарапашак-супергерояў.

Чарапашкам сёлета споўніцца трыццаць два гады. З моманту выхаду першага комікса пра чарапах у 1984 годзе было створана некалькі варыянтаў перавыданняў першых нумароў Студыі "Міраж". Адзін толькі першы том налічвае шэсьцьдзесят два выпуска і яшчэ пяць выпускаў міні-серыі.

Выдуманая каманда з чатырох антрапаморфных чарапах-мутантаў, якія навучаюцца мастацтву ніндзюцу са сваім сэнсэем, пацуком-мутантам Сплінтэрам. Стварыўшы сваю базу ў каналізацыі Нью-Ёрка, яны змагаюцца са злом на вуліцах горада.

Правы на чарапашак-ніндзя з 1987-1989 належалі Кевіну Істмэну і Пітэру Лэрду, з 2001-2009 года належалі Пітэру Лэрду, з 2009 па цяперашні час належаць Nickelodeon Animation Studio.

Лекцыя пройдзе 5 чэрвеня ў 18:30 па адрасе вул. Харужай, 5.

По теме

Аб’яднаць тых, хто чытае па-беларуску, з тымі, хто чытае коміксы
Тэги:
комікс, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы