03:14 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Амерыканскі гурт Stone Sour

Лідэр Slipknot упершыню наведае Мінск

© Photo : Прадастаўлена арганізатарамі
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Коры Тэйлар выступіць у беларускай сталіцы са сваім новым метал-гуртом Stone Sour.

МІНСК, 6 чэр — Sputnik. Канцэрт адбудзецца 12 лістапада ў мінскай зале Falcon Club, музыкі выканаюць лепшыя песні і прадставяць новы альбом "Hydrograd", які павінен выйсці напрыканцы чэрвеня, распавялі мінскія арганізатары канцэрту.

Гісторыя Stone Sour і Slipknot цесна пераплецена яшчэ з 90-х, паколькі абодва калектывы былі заснаваныя ў адным горадзе (Дэ-Майнэ, штат Аёва) і часткова перасякаліся складамі, уключаючы вакаліста Коры Тэйлара. Першымі праславіліся Slipknot, а таму Stone Sour зніклі на нейкі час, але паспяхова адрадзіліся на пачатку нулявых.

Зараз на рахунку Stone Sour некалькі сусветных турнэ, пяць студыйных альбомаў і тры намінацыі на "Грэмі" за "Лепшае рок-выкананне". Прычым чатыры з пяці поўнафарматнікаў (усе, акрамя дэбютнага "Stone Sour", 2002) дэбютавалі ў першай дзесятцы хіт-параду "Білборд". Нягледзячы на падобны агульны музычны кантэкст — у абодвух выпадках гаворка ідзе аб метале — калектывы выразна адрозніваюцца, у тым ліку на канцэртах.

"Я заўжды імкнуўся, каб паміж гуртамі былі выразныя адрозненні. Калі для канцэртаў Slipknot характэрна тэатральнасць і змрочнасць, то выступленні Stone Sour больш нагадваюць вечарыну. Я не хачу казаць, што гэта такая ўжо пазітыўная музыка, але атмасфера лягчэй, з пачуццём гумару", — адзначыў Коры Тэйлар у адным з нядаўніх інтэрв'ю.

"На канцэртах Stone Sour мне даводзіцца выкладвацца удвая мацней, таму што тут няма маскі, якая часам працуе за мяне, нават калі я стаю на месцы", — распавёў Тэйлар.

Канцэрт Stone Sour адбудзецца 12 лістапада ў Falcon Club (пр-т. Пераможцаў, 20), пачатак а 20-й гадзіне, кошт квіткоў — 75 рублёў (танцпляц), 60-120 рублёў (трыбуны).

Тэги:
Канцэрт, Slipknot, Беларусь

Галоўныя тэмы