14:00 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Ратуша ў Магілеве, архіўнае фота

Фестываль "Магутны Божа" пройдзе з 24 чэрвеня па 2 ліпеня ў Магілёве

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1210

Першы фэст "Магутны Божа" адбыўся ў 1993 годзе, і з тых часоў музычны форум з'яўляецца значнай падзеяй у культурным і духоўным жыцці Магілёва і Беларусі.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. XXII Міжнародны фестываль духоўнай музыкі "Магутны Божа" пройдзе у Магілёве з 24 чэрвеня па 2 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе Магілёўскага гарвыканкама.

Акрамя вялікай канцэртнай праграмы, у фармаце музычнага форуму адбудуцца традыцыйныя конкурсы вакалістаў, харавых і вакальных калектываў, выставы духоўнай літаратуры, канферэнцыі, майстар-класы, выступленні маладзёжных груп.

"Ацэньваць удзельнікаў конкурснай праграмы будзе прафесійнае журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя дзеячы культуры і музыкі з Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы і іншых краін", — распавялі ў гарвыканкаме.

Першы фэст адбыўся ў 1993 годзе, і з тых часоў музычны форум з'яўляецца значнай падзеяй у культурным і духоўным жыцці Магілёва і Беларусі. Ён даў пуцёўку ў жыццё многім аналагічным творчым праектам у Беларусі і за мяжой. За гады яго існавання ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 10 тысяч чалавек з больш чым 20 краін.

Падрабязную праграму фестывалю глядзіце тут.

Тэги:
Фестываль, Музыка, "Магутны Божа", Магілёўскі гарвыканкам, Магілёў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы