10:15 24 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Юозас Будрайціс, архіўнае фота

Парыж вачыма Юозаса Будрайціса прадставяць на фотавыставе ў Мінску

© Sputnik / Константин Чалабов
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Выстава фатаграфій "Мой Парыж" прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Літвой.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Парыж вачыма вядомага літоўскага акцёра Юозаса Будрайціса ўбачаць наведвальнікі фотавыставы ў Мінску, паведамілі Sputnik у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.

Выстава фатаграфій "Мой Парыж" адкрыецца ў галерэі БДУКІМ 19 чэрвеня і будзе працаваць да 29 чэрвеня.

Знакаміты савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Літвы Юозас Будрайціс займаецца фатаграфіяй з 1979 года, калі кінематаграфічны лёс закінуў акцёра ў Парыж, дзе ў перапынках паміж здымкамі акцёр блукаў па вуліцах горада і здымаў усё, што здавалася асаблівым і прывабным.

Куратар выставы Маргарыта Матулітэ адзначае: "Чаму менавіта той Парыж, які здымаў Будрайціс, павінен цікавіць нас сёння? Таму што мы ўступаем у сталіцу сучаснай культуры і мастацтва з выбітным інтэрпрэтатарам, асобай шырокай творчай дзейнасці. Знакаміты акцёр, дыпламат, фатограф, вядомы вялікай эрудыцыяй і вытанчаным эстэтычным пачуццём адкрывае свой Парыж. Яго фотаздымкі — гэта ўнікальнае вытворнае з прамых рэфлексій і назапашанага памяццю арсенала — сустрэтыя людзі, прагледжаныя фільмы, прачытаныя кнігі раскрываюць глыбінныя пласты структуры горада… Пробліскі імгненняў, ухопленыя неўтаймоўным уяўленнем аматара прагулак, малююць новыя арыентыры, праводзяць кантэкстуальныя сувязі з эпохай, пашыраюць культурную тапаграфію. Акрамя таго, індывідуальную ўспрымальнасць Будрайціса дапаўняе і агульная, амаль трансцэндэнтная, ірацыянальная сувязь з горадам, якому стэрэатыпна надаецца статус сталіцы Еўропы не ў адной сферы: мастацтва, моды, кулінарыі, кахання, рамантыкі. Парыж праслаўляюць, ім захапляюцца, але тут жа капітулююць, паспрабаваўшы спазнаць яго таямніцы. Невычэрпны, неспасціжны і гэтым страшны, але чароўны, поўны святасці, таму магічна прывабны, здольны ўзяць у палон".

Выстава фатаграфій "Мой Парыж" прымеркавана да 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Літвой.

Тэги:
выстава, фота, Юозас Будрайціс, Парыж, Літва, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы