07:19 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Музыка і гукатэрапеўт Андрэй Сутугінас

Мірскі замак запрашае на жывы канцэрт архаічных інструментаў

© Photo : Прадастаўлена Андрэем Сатугінасам
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2902

Канцэрт "Час кахання" ў Мірскім замку стане першым у рамках турнэ па замках Еўропы.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Ва ўнутраным дворыку Мірскага замка 24 чэрвеня адбудзецца канцэрт архаічных iнструментаў "Час кахання" Андрэя Сутугінасa, паведамілі Sputnik у прэс-службе замка.

Музыка і гукатэрапеўт Андрэй Сутугінас
© Photo : Прадастаўлена Андрэем Сатугінасам

Live-кампазітар, гонг-майстар Андрэй Сутугінас у сваіх выступах выкарыстоўвае ўнікальную калекцыю інструментаў, сабраную з усяго свету: планетарныя і сімфанічныя гонгі, крыштальныя і тыбецкія чашы, шруці, конх, акарыны, сансулы.

На канцэрце Сутугінас будзе граць на адным з самых рэдкіх элементаў сваёй калекцыі: гонге чатырох стыхій, які быў зроблены па замове ў Лондане і з'яўляецца самым вялікім у Паўночнай і Усходняй Еўропе. Гэты гонг у дыяметры складае 2 метра.

© Sputnik Юлія Хвошч, Міхаіл Луханін
Канцэрт Андрэя Сутугінаса "Сімфонія Х" у Мінску

Андрэй Сутугінас родам з Літвы, вучыўся рэдкаму мастацтву жывога гучання ў ЗША, Індыі, Манголіі. Праводзіць канцэрты і працуе з гукам ужо больш за 18 гадоў у Еўропе і краінах СНД.

Тэги:
Мірскі замак, Музыка, Андрэй Сутугінас, Гродненская вобласць

Галоўныя тэмы