11:23 17 красавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.44
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3850

На беразе Камсамольскага возера ўсталююць экспазіцыю з 11 новых прасторавых аб’ектаў сучаснага мастацтва.

МІНСК, 13 чэр — Sputnik. На востраве Камсамольцаў акваторыі Камсамольскага возера ў Мінску 15 чэрвеня ў 18:00 у трэці раз адкрыецца праект "Арт-астравы", які ладзіцца штогод Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў, распавялі арганізатары праекту.

Як адзначаюць арганізатары, праект "Арт-астравы" прадставіць шырокай аўдыторыі асноўныя кірункі развіцця беларускага contemporary art і створыць перспектыўную арт-пляцоўку для рэалізацыі творчых ініцыятыў мастакоў. Таксама праект імкнецца распрацаваць механізмы ўкаранення і гарманічнага існавання арт-аб'ектаў у кантэксце звыклага гарадскога асяроддзя.

Арт-острова
© Sputnik Марина Серебрякова
"Арт-астравы"- 2016: кожная праца мае філасоўскі падтэкст.

У праекце ўдзельнічаюць як ужо вядомыя мастакі і скульптары, так і маладыя аўтары, таксама ўпершыню ў Мінск прыедзе аўтарскі калектыў з Германіі — Штэфан Буш і Мі Лан Нгуен, пры падтрымцы Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Рэспубліцы Беларусь.

"Сёлета праект прысвечаны 950-годдзю горада Мінска. Гэта важная для ўсёй Беларусі падзея знойдзе яркае і крэатыўнае адлюстраванне ў прадстаўленых на "Арт-астравах" аб'ектах. Аўтары праектаў прадставяць гледачу сапраўдны феерверк разняволенне ідэй і формаў. "Арт-астравы" стануць яркай мастацкай падзеяй не толькі для Мінска, але і для ўсёй Беларусі", — лічыць куратар праекта, дырэктар Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Наталля Шаранговіч.

Што прадставяць скульптары

Павел Вайніцкі і Вадзім Мацкевіч створаць дзве скульптуры "Бітва на Нямізе" — кампазіцыйна і ідэйна аб'яднаныя тэмай легендарнага бітвы. "Залаты" і "срэбны" вершнікі сышліся ў паядынку і апелююць да гісторыі першага летапіснага згадвання Мінска.

Гледачы і мінакі могуць прайсці паміж супрацьлеглымі бакамі або нават стаць часткай бітвы — пазіруючы для фатаграфій, у якіх сімвалічна злучыцца гістарычнае мінулае і сучаснасць.

Арт-острова
© Sputnik Марина Серебрякова
"Арт-астравы" - гэта музей пад адкрытым небам на востраве Камсамольцаў.

Сямейны і творчы тандэм заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Анатоля Арцімовіча і маладога скульптара Івана Арцімовіча прадставіць працу "Планета".

"Філасофія жыцця круціцца вакол абагульняючага разумення шчасця. Шчасце — гэта каханне. Няма большага абагульнення ў разуменні месца чалавецтва на зямлі, чым планета кахання. На гэтым пачуцці трымаецца свет, вагаецца ў далікатнай раўнавазе. Аб'ект уяўляе сабой вобраз планеты ў выглядзе сплеценых у адно цэлае мужчынскай і жаночай фігур", — распавёў Арцімовіч.

Васіль Цімашоў і Паліна Пірагова, лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва ў намінацыі "Скульптура", пакажуць новую працу з лазы — "Лакатар", якая ўяўляе сабой інтэрактыўную плеценую канструкцыю для рэлаксацыі і сузірання прыроды.

Дзяніс Трапашка прэзентуе працу "Формы жыцця" — мінімалістычныя, спрошчана-абстрактныя формы, на першы погляд інтэрпрэтаваная як раслінныя матывы, якія таксама нагадваюць нейкія семантычныя структуры — загадкавыя сімвалы, як знакі алфавіту, невядомага гледача.

Объятия, Полина Пирогова и Василий Тимашов
© Sputnik Марина Серебрякова
"Арт-астравы" - 2016.

Жанна Марозава і Алена Чэпелева прадставяць сумесную працу па шкле "Гарадскія сакрэцікі", што ўяўляе сабой настальгічны аб'ект — тры бетонных кольцы-студні. Унутры пад шклом знаходзяцца люстраное дно і кампазіцыя з розных прадметаў (частак) гарадскога асяроддзя, якія ўяўляюць каштоўнасць як духоўную, так і эстэтычную. Зверху ўсё злёгку прысыпана пяском, што дазволіць гледачу самому паўдзельнічаць у праекце, разграбаючы пясок і зазіраючы ўнутр.

Аляксандр Сакалоў і яго скульптура "Унутраная прастора" стане заклікам гледача да самааналізу і "позірку ў мінулае".

Ігар Лявонцьеў прадставіць дызайнерскі арт-аб'ект "Акуляры", чым працягне серыю сваіх работ "Перабольшанне" — перад гледачом нечакана і крэатыўна жыва і праўдападобна прадстануць у прасторы бытавыя прадметы.

Вавилонская башня Павла Войницкого
© Sputnik Роман Шантар
Вавілонская вежа Паўла Вайніцкага на "Арт-астравах" - 2015.

Таццяна Гамза на сваёй новай "Клумбе", пластычнай эка-фантазіі, сярод трэш-антуражу выгадуе дзьмухаўцы і іншую пластыкавую расліннасць.

Праца Андрэя Шыловіча "Кубак" — пазітыўны арт-аб'ект — з'яўляецца сімвалам-пажаданнем радасці, дабрабыту і дастатку ўсім жыхарам і гасцям горада Мінска.

Суполка Таре Тhat з Германіі зладзіць падчас адкрыцця выставы майстар-клас —створыць трохмятровы празрысты "Экран" — аб'ект з абстрактным арнаментам, вырабленым з рознакаляровага скотча.

Адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 15 чэрвеня а 18-й гадзіне на Камсамольскім возеры (побач з праспектам Пераможцаў), выстава будзе працаваць да сярэдзіны верасня.

Тэги:
Сучаснае мастацтва, Арт-астравы, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Камсамольскае возера, Мінск

Галоўныя тэмы