22:52 15 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Летні фестываль опернага і балетнага мастацтва ў Нясвіжы, архіўнае фота

Вечары Вялікага тэатра пройдуць у замку Радзівілаў

© Фото: Большой театр Беларуси / Михаил Нестеров
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1511

"Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў" - штогадовы фінальны акорд тэатральнага сезона беларускага опернага тэатра.

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Вялікі тэатр Беларусі запрашае прыхільнікаў класічнай музыкі наведаць з 23 па 25 чэрвеня Нясвіж, дзе пройдзе самы папулярны праект тэатра — "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў".

Як паведамілі ў тэатры, 23 чэрвеня "Вечары Вялікага тэатра" адкрые ўнікальная канцэртная праграма "Беларускі класіцызм" у касцёле Божага цела. У яе ўвайшлі творы выбітных кампазітараў, чыя творчая дзейнасць і біяграфія звязаны з Беларуссю: Юзэфа Казлоўскага, Вольфганга Амадэя Моцарта, Іагана Абрахама Петэра Шульца, Ёзэфа Гайдна, Яна Давіда Голанда, Юзэфа Дашчынскага.

Увечары таго ж дня на сцэне ва ўнутраным двары замка Радзівілаў — балет "Жызэль, або Вілісы" французскага кампазітара Адольфа Адана — прызнаны шэдэўр харэаграфіі і адзін з самых папулярных спектакляў беларускага Вялікага тэатра. Дырыжор — Мікалай Калядка.

24 чэрвеня ў Тэатральнай зале замка Радзівілаў — канцэрт "Каханню ўсе ўзросты пакорлівыя". У праграме канцэрта: рускія і французскія рамансы, неапалітанскія песні і інструментальная музыка. Таццяна Траццяк, Уладзімір Пятроў, Таццяна Гаўрылава, Эдуард Мартынюк і струнны квінтэт "Серэнада" прадставяць гледачам шлягеры пра пачуццё, што не падуладна часу і абставінам.

Любоўныя жарсці не сціхнуць ў сценах старадаўняга замка і ўвечары 24 чэрвеня. На сцэне — прэм'ера бягучага тэатральнага сезона опера П'етра Масканьі "Сельскі гонар". Дырыжор — Віктар Пласкіна.

25 чэрвеня запрашаем Вас стаць саўдзельнікам сапраўдных тэатральных беспарадкаў. На сцэне Тэатральнай залы замка — опера Гаэтана Даніцэці "VIVA LA MAMMA!", або "Тэатральныя парадкі і беспарадкі" ў пастаноўцы рэжысёра Алены Медзяковой і дырыжора Івана Касцяхіна.

У завяршэнні маштабнага open air Вялікага тэатра ў старадаўнім Нясвіжы стане Гала-канцэрт "Радзівілаўскі баль" на сцэне ва ўнутраным двары замка Радзівілаў. У праграме канцэрта: сусветныя "хіты" оперы і аперэты, самыя вядомыя арыі і дуэты, сцэны з шэдэўраў сусветнай харэаграфіі, а гэтак жа папулярныя музычныя кампазіцыі ў выкананні зорак беларускай оперы і балета, музыкантаў аркестра Вялікага тэатра Беларусі.

Тэги:
Класічная музыка, Фестываль, Опера, Балет, Вялікі тэатр оперы і балета РБ, Нясвіж, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы