18:40 26 чэрвеня 2017
«Радыё Sputnik»
Пісьменнік Васіль Быкаў, архіўнае фота

"Знак бяды" пакажуць на тэлебачанні ў дзень нараджэння Васіля Быкава

© Sputnik Евгений Коктыш
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1810

19 чэрвеня знакамітаму пісьменніку Васілю Быкаву, яркаму прадстаўніку ваеннай прозы ў беларускай літаратуры споўнілася б 93 гады.

МІНСК, 19 чэр — Sputnik. У панядзелак тэлеканал "Беларусь 3" пакажа самую вядомую экранізацыю твора Васіля Быкава. Падчас прагляду фільма "Знак бяды" ў гледачоў будзе магчымасць уключыць функцыю схаванага субцітравання, паведамілі Sputnik у прэс-службе тэлеканала.

Карціна нагадае гледачам трагічную гісторыю людзей, якія сутыкнуліся не толькі з фашысцкай акупацыяй, але і здрадай сваіх аднавяскоўцаў. Васіль Быкаў адным з першых узняў тэму калабарацыянізму ў беларускай літаратуры.

У фільме Міхаіла Пташука — зорны склад акцёраў: Ніна Русланава, Генадзь Гарбук, Уладзімір Гасцюхін, Аляксей Булдакоў і многія іншыя. Дарэчы, Ніна Русланава за ўвасабленне вобраза Сцепаніды Багацька была адзначана першай у гісторыі прэміяй "Ніка" за лепшую жаночую ролю ў 1988 годзе, Дзяржаўнай прэміяй БССР і Залатым медалём імя А. Даўжэнкі.

Знакамітую экранізацыю можна будзе ўбачыць у 21:45. Фільм "Знак бяды" будзе выходзіць са схаванымі субтытрамі, якія любы тэлеглядач зможа як актываваць, так і адключыць.

По теме

Дзесяць лепшых беларускіх фільмаў пра Вялікую Айчынную вайну
Тэги:
кіно, Міхаіл Пташук, Васіль Быкаў, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы