13:45 21 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.20
Рэканструкцыя бітвы 1812 года, архіўнае фота

Рэканструкцыю кавалерыйскага бою 1812 года пакажуць ля Мірскага замка

© Sputnik / Егор Еремов
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
12830

Таксама для гасцей фестывалю будуць арганізаваны майстар-класы па танцах, выставы-кірмашы майстроў народных промыслаў і рамёстваў.

МІНСК, 27 чэр — Sputnik. Пад сценамі Мірскага замка адбудзецца Першы міжнародны ваенна-гістарычны фестываль "Мір-2017", паведамілі Sputnik у прэс-службе замкавага комплекса.

"Праграма фестывалю даволі насычаная, асабліва яна прыйдзецца па душы рамантыкам і аматарам гістарычнай і ваеннай рэканструкцыі. У 10:30 пачнецца парад і мемарыяльная цырымонія, якія будуць доўжыцца да 12:00. У 12:30 удзельнікаў чакае захапляльнае відовішча — рэканструкцыя фрагмента першага кавалерыйскага бою, які адбыўся ў ліпені 1812 г. паміж Рускай Імператарскай Арміяй і Вялікай Арміяй Напалеона недалёка ад Мірскага замка", — распавялі арганізатары.

Таксама для гасцей фестывалю будуць арганізаваны майстар-класы па танцах, выставы-кірмашы майстроў народных промыслаў і рамёстваў, інтэрактыўныя тэматычныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей.

Дзе: Мірскі замак.

Калі: 9 ліпеня, пачатак а 10 гадзіне.

Кошт: 10 рублёў.

Тэги:
Фестываль гістарычнай рэканструкцыі, гісторыя, Гістарычная рэканструкцыя, Мірскі замак, Гродзенская вобласць, Мір

Галоўныя тэмы