Вечары "Класікі ля Ратушы" стартуюць 8 ліпеня

© SputnikВечары класікі ля Ратушы, архіўнае фота
Вечары класікі ля Ратушы, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На працягу васьмі летніх суботніх вечароў увазе наведвальнікаў фэсту будуць прадстаўлены восем праграм, змест якіх цесна звязаны з сусветнымі шэдэўрамі класічнай музыкі і кампазітарамі.

МІНСК, 29 чэр — Sputnik. Фестываль "Класіка ля Ратушы" ў трэці раз запросіць слухачоў на серыю летніх канцэртаў пад адкрытым небам.

Джазавыя вечары завяршыў 15-гадовы гітарыст з Мінска - Sputnik Беларусь
Відэа
"Джазавыя вечары" завяршыў 15-гадовы гітарыст з Мінска

"Кожную суботу з 8 ліпеня па 26 жніўня мінчан і гасцей горада чакаюць выступы спецыяльна запрошаных музычных калектываў з тэматычнымі праграмамі класічных твораў", — паведамілі арганізатары.

На працягу васьмі летніх суботніх вечароў увазе наведвальнікаў фэсту будуць прадстаўлены восем праграм, змест якіх цесна звязаны з сусветнымі шэдэўрамі класічнай музыкі і кампазітарамі, чые імёны вядомыя ўсім.

Сваё творчае ўражанне ад класікі прадставяць айчынныя і замежныя выканаўцы:

  • Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь,
  • Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь,
  • канцэртны аркестр "Няміга",
  • заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Гродзенская капэла",
  • музычная капэла "Санорус",
  • Nouvelle Philarmonie Trio,
  • Il Culture Orchestra.

У рамках фестывалю "Класіка каля Ратушы" прагучаць лепшыя ўзоры сімфанічнай і опернай музыкі (творы Вольфганга Амадэя Моцарта, Іагана Себасцьяна Баха, Людвіга ван Бетховена, Антоніа Вівальдзі, Пятра Чайкоўскага, Фрэдэрыка Шапэна, Джакіна Расіні, Джакама Пучыні, Жана-Філіпа Рамо, Габрыэля Фарэ, Клода Дэбюсі), фрагменты з аперэт і аркестравая музыка Іагана Штраўса і Імрэ Кальмана і іншыя.

Першы канцэрт у рамках фестывалю класікі адбудзецца 8 ліпеня. Гэта будзе канцэртная праграма, падрыхтаваная галоўным дырыжорам і мастацкім кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Анісімавым да 90-годдзя калектыву. Уваход на ўсе вечары класічнай музыкі традыцыйна вольны.

Стужка навiн
0