09:16 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Дай дарогу, архіўнае фота

"Дай дарогу" выступіць на "Клубнічным фэсце"

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2320

"Клубнічны фэст" у Дварцы на гэты раз прапануе акрамя ягад і разнастайную музычную праграму.

МІНСК, 5 ліп — Sputnik. Клубнічны рынак у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна, адпрацаваўшы сезон, ператворыцца 8 ліпеня ў канцэртную пляцоўку і прыме папулярных артыстаў, паведамілі арганізатары.

Гэта не адзінае мерапрыемства ў раёне, прысвечанае клубніцам. Не так даўно ўсе жадаючыя маглі наведаць тэматычны фестываль "Лунінецкія клубніцы", які таксама праходзіў у ягаднай сталіцы — вёсцы Дварэц.

Сёлетні "Клубнічны фэст" пакуль толькі другі. Але ўжо прэтэндуе на тое, каб стаць візітнай карткай Палесся.

На фестывалі запланаваны выступы запрошаных артыстаў: DС/ВY, PLUM BUM, "Дай Дарогу", DJ Trojan.

Выступы артыстаў пачнуцца ў 19:00. Уваход на мерапрыемства вольны.

По теме

Летнія фестывалі Беларусі-2017
Тэги:
"Дай Дарогу", Фестываль, Музыка, Лунінецкі раён
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы