07:28 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Блізняты, архіўнае фота

Фестываль блізнят упершыню пройдзе ў Брэсце

CC BY 2.0 / OakleyOriginals / Twins at Neighborhood Ice Cream Social
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
13 0 0

У межах свята выберуць самых падобных, дарослых, таленавітых і самых неардынарных двайнят.

БРЭСТ, 11 ліп — Sputnik. Фестываль блізнят упершыню пройдзе 30 ліпеня ў Брэсце — пачнецца сямейнае свята з параду аднолькавых берасцейцаў, паведаміў Sputnik у аўторак адзін з арганізатараў мерапрыемства Алег Голас.

Фестываль будзе праводзіцца на адкрытай пляцоўцы Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па веславанні, плануецца шырокая канцэртна-забаўляльная праграма, якую завершыць дыскатэка.

"Фестываль ужо адзначыўся ў асобных гарадах Беларусі — у прыватнасці, у Мінску і Гродне. Брэст не саступае па актыўнасці ў арганізацыі падобных сямейных святаў. На мой погляд, мы даўно ўжо саспелі для правядзення свята для нашых брэсцкіх блізнятак, двайнятак, трайнятак і гэтак далей", — адзначыў Голас.

Партнёры фестывалю рыхтуюць прызы для ўдзельнікаў у намінацыях "Самыя падобныя", "Самыя маленькія", "Самыя дарослыя", "Самыя крэатыўныя", "Самы выдатны вобраз", "Хто больш?", абяруць таксама пераможцаў глядацкіх сімпатый.

"Некалькі мам блізнятак ужо адгукнуліся на заклік. З нецярпеннем чакаем. Вельмі цікава самім, колькі ў Брэсце людзей, чыё падабенства выклікае здзіўленне", — распавёў суразмоўца Sputnik.

Рэгістрацыя на фестываль вядзецца ў адмыслова створанай суполцы ва "УКантакце".

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы