01:51 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Кадр з тэлевізійнага шоу Гульня тронаў

У Мінску бясплатна пакажуць 1 эпізод 7 сезону "Гульні тронаў"

© Фото: HBO (2011-...)
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2810

Спецпаказ шоу адбудзецца ўвечары 17 ліпеня, гэта значыць адразу ўслед за сусветнай прэм'ерай сёмага сезона "Гульні тронаў".

МІНСК, 12 ліп — Sputnik. Першую серыю сёмага сезона "Гульні тронаў" пакажуць у Мінску 17 ліпеня на вялікім экране ў музеі-майстэрні З. І. Азгура, паведамілі Sputnik арганізатары.

Экран будзе ўсталяваны ў скульптурнай зале, якую дадаткова стылізуюць пад антураж "Гульні тронаў". Гасцей чакае асаблівая атмасфера: сярод гледачоў будуць знаходзіцца рыцары, белыя хадакі і нават дрэсіраваны крумкач.

Па словах арганізатараў, спецпаказ адбудзецца ўвечары 17 ліпеня, гэта значыць адразу ўслед за сусветнай прэм'ерай сёмага сезона "Гульні тронаў".

Каб трапіць на прэм'еру, трэба паўдзельнічаць у конкурсе ў сацыяльных сетках або адказаць на пытанні тэсту (умовы можна знайсці па хэштэгу #включизиму). Запрашэнне атрымаюць прыхільнікі серыяла, якія ведаюць усе факты пра сем каралеўстваў.

Сеанс пачнецца а 19 гадзіне 17 ліпеня ў музеі Азгура ў Мінску.

По теме

Трэйлер новага сезону "Гульні тронаў" паглядзелі 7 млн разоў
Тэги:
Гульня тронаў, серыялы, Музей Азгура, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы