07:29 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Львоў, архіўнае фота

Выстава "Сула. Непарыўнае" адкрылася ў Львове

© Sputnik/ Павел Паламарчук
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
7930

Выстава "Сула. Непарыўнае" – сумесны праект беларускага мастака Марыны Бацюковай і Нацыянальнага гістарычнага музея.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. У Львоўскім гістарычным музеі адкрылася выстава "Сула. Непарыўнае", паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

Выстава "Сула. Непарыўнае" — сумесны праект беларускага мастака Марыны Бацюковай і Нацыянальнага гістарычнага музея.

"Фатограф даследавала жыццё ў вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці падчас свята — абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)". Марына Бацюкова з'яўляецца спецыялістам у галіне дакументальнай і канцэптуальнай фатаграфіі. Асноўныя тэмы фота-даследаванняў: штодзённасць, псіхалагічны стан асобы, стасункі чалавека з навакольным асяроддзем і паводзіны чалавека ў грамадстве", — распавялі ў музеі.

Выстава Сула. Непарыўнае ў Львоўскім гістарычным музеі
© Фото: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Выстава "Сула. Непарыўнае" ў Львоўскім гістарычным музеі

Абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)" звязаны з зямлёй, яе ўрадлівасцю, скіраваны на ўміласціўленне прыроднай стыхіі — маланкі-стралы. Традыцыя свята пакаленнямі застаецца нязменнай: жыхаркі вёскі прыбіраюцца ў нацыянальныя касцюмы, спяваюць і ідуць насустрач адзін аднаму з розных бакоў вёскі, пакуль не самкнуцца ў адным карагодзе, ідуць, бесперапынна спяваючы, да жыта. Нібы ткуць ручнік — дарогу радасці, шчасця і дабрабыту. Водзяць карагоды і спяваюць, потым закопваюць у зямлю "Сулу" — хаваюць цёмную сілу разбурэння, ператвараючы ў дабро, багацце і поспех. Збіраюць абярэгі-каласкі, падаюць і катаюцца ў жыце, убіраючы ў сябе сілу і здароўе.

Выстава Сула. Непарыўнае ва ўнутраным дворыку Львоўскага музея
© Фото: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Выстава "Сула. Непарыўнае" ва ўнутраным дворыку Львоўскага музея

Абрад "Ваджэнне і пахаванне стралы (Сулы)" уключаны ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльнага праяўлення творчасці чалавека і з'яўляецца нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь.

Наведаць выставу ў Львоўскім музеі можна штодня акрамя серады.

По теме

Абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Стаўбун
Тэги:
фотаздымкі, выстава, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Марына Бацюкова, Львоў, Украіна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы