07:28 22 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Гейзер у Ісландыі

У Мінску пройдзе фотавыстава, прысвечаная Ісландыі

© Sputnik/ Алексей Филиппов
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2130

Экспазіцыя выставы ўключае ў сябе 36 фотаработ, зробленых у падарожжы па краіне льдоў і гейзераў.

МІНСК, 15 ліп — Sputnik. Выстава Юліі Некрашэвіч "IncredibleIceland. Неверагодная Ісландыя" адкрываецца ў Мінску, распавялі Sputnik у НЦСМ.

Выстава пройдзе ў межах афіцыйнага візіту Паўнамоцнага і Надзвычайнага Амбасадара Ісландыі ў Расійскай Федэрацыі Берглінд Асгейрсдоцір і ганаровага госця спадара Фінбогі Ёнсана для ўручэння даверчых грамат і сустрэчы з афіцыйнымі асобамі Рэспублікі Беларусь.

"Гарачая "ледзяная" краіна здольна ўразіць кожнага чалавека. Айсбергі велічныя, спароджаныя самым вялікім ледавіком Еўропы — Ватнайекюдлем, ледавіком, які дае ваду — адно з цікавых відовішчаў на фотавыставе", — распавялі арганізатары.

Наведвальнікі выставы "IncredibleIceland. Неверагодная Ісландыя" ўбачаць адказы на пытанні, хто такія пафіны, у якіх дамах жылі вікінгі і як выглядае Блакітная лагуна.

Ісландыя — астраўная дзяржава ў паўночнай часткі атлантычнага акіяна ў 300 км на ўсход ад Грэнландыі і ў 100 км да захаду ад Нарвегіі.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы