17:33 20 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Софі Цёрнер, выканаўца ролі Сансы Старк у Гульні тронаў

Новы сезон "Гульні тронаў" выйдзе на экраны ў нядзелю ўвечары

© REUTERS/ Mario Anzuoni
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1310

У сёмым сезоне папулярнага тэлесерыяла будзе ўсяго сем серый, затое кожная будзе даўжэй за гадзіну.

МІНСК, 16 ліп — Sputnik. Сёмы сезон амерыканскага тэлесерыяла "Гульня тронаў" выходзіць на тэлеэкраны ўвечары ў нядзелю.

"Гульня тронаў" — адзін з самых папулярных сучасных серыялаў: аўдыторыя кожнай серыі налічвае дзесяткі мільёнаў чалавек, калі ўлічваць і пірацкія, і ліцэнзійныя прагляды.

Сюжэт сагі пабудаваны на цыкле кніг Джорджа Марціна "Песня лёду і полымя" і распавядае пра супрацьстаянне кланаў за трон у выдуманым свеце Сямі Каралеўстваў. Гледачам серыял палюбіўся за кошт удалага падбору акцёраў і нечаканых паваротаў сюжэту — у тым ліку і раптоўных смерцяў галоўных герояў.

Перадапошні, сёмы сезон "Гульні тронаў" будзе прадстаўлены тэлеканалам HBO ўвечары ў нядзелю. Па беларускім часе гэта будзе ўжо ноч, а раніцою ў панядзелак гледачы змогуць паглядзець першую серыю новага сезону "Гульні тронаў" у анлайн-кінатэатрах.

Гвендолин Кристи на премьере нового сезона Игры престолов
© REUTERS/ Mario Anzuoni
Гвендалін Крысці, акторка якая выконвае ролю Брыены Тарт у "Гульні тронаў"

Пакуль не вядома, ці пакажуць серыял па тэлеканалах, якія транслююцца ў Беларусі, — раней "Гульню тронаў" паказвалі па расійскім ТБ.

Новы сезон будзе самым кароткім — усяго сем серый, аднак усе яны будуць ісці даўжэй за гадзіну. Завершыцца ж фэнтэзі-гісторыя ўжо летам 2018 года. Каму ў выніку дастанецца Жалезны трон — таямніца, пра якую не гавораць ні пісьменнік Марцін, ні тэлепрадзюсары.

Тэги:
Гульня тронаў, кіно, серыялы, ЗША
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы