23:04 24 лютага 2018
«Радыё Sputnik»
Выстава ў музеі гісторы кіно, архіў

Кінаплакаты першых беларускіх кінастужак можна ўбачыць у Мінску

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
3130

Калекцыя кінаплакатаў да беларускіх фільмаў 1926 — 1940 гг. прадстаўлена з 7 жніўня ў Музее гісторыі беларускага кінематографа.

МІНСК, 3 жні — Sputnik. Выстава "Беларускі кінематограф 1920 — 1930-х гг. у кінаплакаце" адкрыецца 7 жніўня ў Музее гісторыі беларускага кінематографа.

Экспазіцыя выставы складаецца з больш чым 30 поўнафарматных і поўнакаляровых рэпрынтаў кінаплакатаў да беларускіх фільмаў 1926 — 1940 гг. і адлюстроўвае асаблівасці савецкага кінаплаката 1920 — 1930-х гг., яго эвалюцыю ў сувязі з ператварэннем нямога кіно ў гукавое.

"На выставе прадстаўлены работы Уладзіміра Стэнберга, Максіма Літвака, Міхаіла Длугача, Ізраіля Бограда, Мікалая Хомава, Дзмітрыя Буланава, Барыса Зяленскага і Міхаіла Векслера — шэрагу вядучых майстроў інтэрнацыянальнай плеяды мастакоў-кінаплакатыстаў, наватарскія падыходы і творчыя дасягненні якіх спрыялі прызнанню савецкага кінаплаката першай паловы ХХ стагоддзя ўнікальнай мастацкай з'явай сусветнага значэння", — распавялі арганізатары.

Асаблівую ўвагу стваральнікі выставы звяртаюць на ўзоры кінаплакатнага мастацтва на беларускай мове, на кінаплакаты да героіка-прыгодніцкай драмы "Кастусь Каліноўскі" (паводле афіцыйных планаў, менавіта яна павінна была стаць фільмам-першынцам беларускага кіно), на тыя кінаплакаты, аўтары якіх акрамя выканання прафесійнай задачы змаглі выказаць асабістае стаўленне да матэрыялу канкрэтнага фільма.

У музеі падкрэслілі, што "выстава — вынік 15-гадовай пошукавай працы супрацоўнікаў Музея гісторыі беларускага кіно, якія паступова ліквідуюць "белыя плямы" мінулага беларускага кінематографа. Калекцыя кінаплакатаў да беларускіх фільмаў 1926 — 1940 гг. прадстаўлена ў такім аб'ёме пасля 75 гадоў забыцця".

Месца правядзення:

Музей гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4).

Час працы:

Штодня з 10:30 да 18:30.

Кошт квіткоў:

3 руб. — дарослыя,

2,5 руб. — студэнты,

2 руб. — школьнікі і пенсіянеры.

По теме

Выйшла другая серыя беларускамоўнага хорар-серыяла "Заклятыя скарбы"
Тэги:
выставка, киноплакат, кино, плакат, музей, Музей гісторыі беларускага кіно, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы