23:37 19 жніўня 2017
«Радыё Sputnik»
Петрапаўлаўская крэпасць на Няве ў Санкт-Пецярбурзе

"Мы наш, мы новы мір пабудуем" у Санкт-Пецярбурзе

© Sputnik Михаил Климентьев
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Выстава прэзентуе плакаты, паштоўкі, а таксама творы з фарфору, прысвечаныя рэвалюцыйнай тэматыцы, са збораў Дзяржаўнага музея гісторыі Пецярбурга і Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга 11 жніўня прэзентуе выставу "Мы наш, мы новы мір пабудуем…", паведамілі Sputnik у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.

Выстава прэзентуе плакаты, паштоўкі, а таксама творы з фарфору, прысвечаныя рэвалюцыйнай тэматыцы, са збораў Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

"2017 год адзначаны стагоддзем з дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Напярэдадні гэтай даты, а таксама ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржаўным музеем гісторыі Санкт-Пецярбурга і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь была падрыхтавана выстава "Мы наш, мы новы мір пабудуем…", — распавялі арганізатары.

Выстава будзе праходзіць з 11 жніўня да 30 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі Санкт-Пецярбурга (Петрапаўлаўская крэпасць, Каменданцкі дом).

Тэги:
октябрьская революция, Дзяржаўны музей гісторыі Санкт-Пецярбурга, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Санкт-Пецярбург, Расія, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы