05:08 24 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Класіка ля Ратушы, архіўнае фота

"Беларуская рапсодыя" прагучыць каля мінскай Ратушы

© Фото: velcom
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1510

У аснову канцэрта ансамбля "Мінск-Класік" увайшла музыка з кінафільмаў 1960-1970-х гадоў, напісаная выбітным беларускім кампазітарам Яўгенам Глебавым.

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Шосты канцэрт "Класіка каля ратушы" пройдзе ў Верхнім горадзе 12 жніўня, паведамілі Sputnik у прэс-службе Мінгарвыканкама.

Канцэрт называецца "Беларуская рапсодыя". У аснову канцэрта ансамбля "Мінск-Класік" увайшла музыка з кінафільмаў 1960-1970-х гадоў, напісаная выбітным беларускім кампазітарам Яўгенам Глебавым.

"Людзі, якія наведаюць канцэрт у Верхнім горадзе, пачуюць музыку з такіх фільмаў, як "Пасля кірмашу", "Вясновая казка", "Апошняе лета дзяцінства", "Саша-Сашанька", "Траянскі конь", знятых на студыі "Беларусьфільм", — удакладнілі арганізатары.

Працягнуць праграму творы, напісаныя беларускімі кампазітарамі для Музычнага тэатра, у выкананні салістаў і музычнай капэлы "Санорус", якая сёлета адзначае свой дваццаціпяцігадовы юбілей.

Канцэрт пачнецца ў 20:30 у Верхнім горадзе.

Тэги:
концерт, "Беларусьфільм", Мінгарвыканкам, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы