22:50 15 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Фестываль авіяцыі Крылаты фэст у Музеі народнай архітэктуры і побыту

Выхадныя ў Мінску: куды падацца 12 і 13 жніўня

© Sputnik/ Юлія Хвошч
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0

"Правільныя" шашлыкі на Дні азербайджанскай культуры ля Ратушы, вялікі музычна-піўны А-fest у Лошыцкім парку, гонкі або нацыянальныя абрады – забавы на любы густ у аглядзе культурных падзеяў Sputnik.

МІНСК, 12 жні — Sputnik. Безумоўна, лепшым варыянтам правесці будучыя выхадныя будзе залегчы ў цені ля вады і перачакаць там гэтыя ўражлівыя "за 30".

Але калі прыродныя катаклізмы не палохаюць, Sputnik гатовы падказаць некалькі варыянтаў, як нясумна правесці гарачую суботу і гарачую нядзелю.

A-Fest у Лошыцкім парку

Шмат музыкі, эмоцый і піва абяцаюць арганізатары фестывалю A-Fest у Лошыцкім парку. Ён пройдзе ў суботу, хэдлайнерам музычнай часткі заяўлены брытанец Джон Ньюман. Акрамя таго, у гасцей будзе магчымасць праспяваць дуэтам з зоркамі фестывалю, паўдзельнічаць у караоке-батлах або прачытаць вершы беларускіх класікаў на адмысловай паэтычнай сцэне. Піва таксама будзе, а вось чэргаў у гэты раз быць не павінна, разлічваюць арганізатары.

© Sputnik/ Сергей Пушкин
Фестиваль "Хмельное пенное"

Фудкорт павялічваюць у два разы, а піва абяцаюць наліваць у пяць разоў хутчэй.

Толькі варта мець на ўвазе, што з сабакамі і роварамі на свята не пусцяць. На ўваходзе будуць велапаркоўкі.

Шашлыкі і нарды на Дні азербайджанскай культуры

З 13:00 у суботу ў Верхнім горадзе можна будзе пачаставацца "правільным" шашлыком і пазмагацца ў нарды. Гэтым разам ля Ратушы Мінск пражыве Дзень азербайджанскай культуры.

Для гасцей рыхтуюць вялікі канцэрт з удзелам танцавальнай школы "Легенды Каўказа", беларускага прадстаўніка на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" Руслана Асланава і іншых. Можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класах — навучыцца танцаваць і гатаваць, як азербайджанцы. Зрэшты, частаваць нацыянальнымі стравамі і прысмакамі будуць усіх — дэгустацыі таксама запланаваны.

Класіка ля Ратушы

Вечарам ля Ратушы па добрай летняй традыцыі будзе гучаць класіка. На гэты раз публіку будуць уражваць музыкай Яўгена Глебава, якую ён пісаў для кінафільмаў 60-70-х гадоў, знятых на студыі "Беларусьфільм". Гаворка ідзе пра стужкі "Апошняе лета дзяцінства", "Саша-Сашачка" і іншых. На сцэне будзе ансамбль "Мінск-Класік". А потым яго зменіць музычная капэла "Санорус", якая выканае творы, напісаныя беларускімі кампазітарамі для музычнага тэатра.

Гонкі на Мінск-1

Арганізатары фестывалю хуткасці G-Drive, які пройдзе ў суботу і нядзелю на тэрыторыі аэрапорта Мінск-1, называюць фэст найбуйнейшымі гонкамі года і ўнікальнай падзеяй. Гледачы змогуць убачыць заезды ў межах этапу Чэмпіянату Расіі па дрэг-рэйсінгу SMP RDRC, а таксама спаборніцтвы суперкараў Unlim 500+ Belarus.

У межах SMP RDRC спаборнічаць будуць лепшыя гоншчыкі і самыя хуткія аўтамабілі з Расіі, Беларусі, Украіны, у тым ліку самы хуткі аўтамабіль Расіі — Dodge Viper DT. Яго рэкорд на ¼ мілі — 6,325 секунды.

Майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом

Унікальныя для чалавека ХХІ стагоддзя навыкі можна набыць у гэтую суботу на свяце, які ладзяць у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам. Усіх жадаючых чакаюць на абрадавае мерапрыемства "Жыцень". Абяцаюць распавесці аб традыцыях, звязаных з уборкай ураджаю, праспяваць традыцыйныя летнія песні, а таксама навучыць вязаць сноп "Гаспадар" і зладзіць майстар-клас па ўборцы ўраджаю сярпом. Таксама ў праграме — лакальны абрад "Выгнанне мух" і пачастунак караваем з гарбатай.

Першая дзіцячая OPEN ШАФА

Унікальную магчымасць пазбавіцца ад добрых, але ўжо непатрэбных дзіцячых рэчаў, а разам з тым даць дзіцяці добры ўрок эканоміі прапануюць арганізатары Першай дзіцячай кірмашу OPEN ШАФА.

Мерапрыемства пройдзе ў нядзелю ў кавярні "Лаўка". Арганізатары прапануюць пагуляць з малымі ў гульню "крама", дзе яны самі змогуць "прадаваць-купляць", абменьваць рэчы і цацкі, і тым самым даць другое жыццё старым рэчам або абнавіць гардэроб свайго дзіцяці.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы