01:02 24 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Выстава хлеба, архіўнае фота

"Мінскхлебпрам" павіншуе Мінск з юбілеем 250-кілаграмовым тортам

© Sputnik/
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1320

З нагоды 950-годдзя беларускай сталіцы прадпрыемства таксама рыхтуе выставу караваеў і конкурсы па роспісу пернікаў.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Фестываль хлеба пройдзе ў Мінску 9-10 верасня у межах святкавання Дня горада, паведамілі ў "Мінскхлебпраме".

Фестываль хлеба будзе праходзіць ужо ў трэці раз, але сёлета адмыслова да юбілею "Мінскхлепрам" рыхтуе нямала сюрпрызаў, напрыклад, падарунак мінчукам і гасцям сталіцы — торт "Мінск-950".

"Кандытарскі шэдэўр вагой больш за 250 кг будзе змешчаны на адмысловай канструкцыі дыяметрам больш за 3,5 м з 9 пялёсткамі — па колькасці адміністрацыйных раёнаў Мінска. На кожным пялёстку размесцяцца тарты з маляўнічымі тэматычнымі выявамі значных для горада месцаў па розных напрамках: навука, спорт, культура, транспарт, машынабудаванне, гарадскія славутасці і іншае. Пакаштаваць кавалачак незвычайнага пачастунка зможа кожны жадаючы", — распавялі арганізатары фестывалю.

Для самых маленькіх гасцей фестывалю будуць зладжаны вясёлыя і займальныя конкурсы. Напрыклад, прапануюць аздобіць нарыхтоўкі пернікаў салёным цестам.

У другі дзень фестывалю чакаецца выстава караваеў, дзе прадставяць сваю прадукцыю майстры прадпрыемства.

Фестываль хлеба пройдзе ля Палаца спорту 9-10 верасня.

Тэги:
950-годдзе Мінска, "Мінскхлебпрам", Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы