На выставе ў БДУ пакажуць клад XVII стагоддзя

© Sputnik / Любоў КаспяровічБеларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ)
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (БДУ) - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Экспазіцыя раскажа пра гісторыю станаўлення Мінска і яго сучаснасць.

МІНСК, 4 вер — Sputnik. Выстава "Мінск: ад старажытнасці да сучаснаці", прымеркаваная да святкавання 950-гадовага юбілею сталіцы, адкрыецца 6 верасня ў БДУ, паведамілі Sputnik у прэс-службе ВНУ.

Крыж часоў Івана Грознага - Sputnik Беларусь
Крыж часоў Івана Грознага: што яшчэ знайшлі беларускія археолагі

Экспазіцыя раскажа пра гісторыю станаўлення Мінска і яго сучаснасць. На выставе будуць прадстаўлены звыш 100 тэматычных экспанатаў, сярод якіх кнігі, артэфакты, знойдзеныя на тэрыторыі сталіцы, прадметы гарадскога быту XVI-XIX стагоддзяў.

"Эксклюзівам стане дэманстрацыя скарбу сярэбраных манет XVII стагоддзя, знойдзенага ў Мінску ў 60-я гады мінулага стагоддзя", — дадалі ў БДУ.

Акрамя таго, адбудзецца тэатралізаваная інсцэніроўка атрымання Мінскам Магдэбурскага права ў выкананні артыстаў "Майстэрні ўражанняў".

У праграму дня таксама ўключана пешаходная экскурсія па гістарычных мясцінах сталіцы.

Дзе: БДУ вул. Бабруйская, 5а.

Калі: з 6 да 11 верасня ўключна.

Уваход вольны.

Стужка навiн
0