01:55 18 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Тэатральны куфар-2016

"Тэатральны куфар-2017" пройдзе ў Мінску 21-27 верасня

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1910

На працягу тыдня ў межах фестывалю гледачы ўбачаць спектаклі на пяці мовах.

МІНСК, 13 жні — Sputnik. Міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар" пройдзе ў Мінску 21-27 верасня, распавялі арганізатары.

У гэтым годзе ў фестывалі прымуць удзел калектывы з Беларусі (Мінск, Віцебск, Гомель), Балгарыі, Вялікабрытаніі, Грузіі, Італіі, Літвы, Мексікі, Польшчы, Тунісу, Філіпін, Чылі, Швейцарыі, Расіі.

На працягу тыдня гледачы ўбачаць спектаклі на рускай, англійскай, іспанскай, сербскай і польскай мовах. Таксама ў праграме — пластычны тэатр.

"Тэатральны куфар" праводзіцца штогод з 2004-га. За гэты час у фестывалі прынялі ўдзел лепшыя студэнцкія тэатральныя калектывы з больш чым 45 краін.

Спектаклі будуць паказваць у Ліцэі БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Кошт 5 рублёў.

Тэги:
Тэатральны куфар, тэатр, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы