18:00 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Лялька ў стылі стымпанк

Закуліснае жыццё лялечнага тэатру пакажуць у Мінску

© Sputnik / Артем Бордовский
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1930

З чаго пачынаецца жыццё лялькі і як ажывае марыянетка, пакажуць з дапамогай аналагавай фатаграфіі.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Фотавыстава Marionetta, прысвечаная тэатру лялек, адкрыецца ў сталіцы 21 верасня, паведамілі арганізатары.

"Экспазіцыя фатографа і мастака Марыі Банэ адкрыецца ў межах VII Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "Тэатр". "Альбомам" для здымкаў стане мінская галерэя "Арт-Беларусь", дзе пакажуць гледачу закуліссе тэатра лялек", — распавялі арганізатары выставы.

Фотапраект цікавы не толькі загадкавай фактурай лялечнага мастацтва, але і асаблівай фатаграфічнай тэхнікай. Аўтар фотавыставы Марыя Банэ здымае на чорна-белую плёнку адналінзавым аб'ектывам — маноклем, зробленым уручную, па індывідуальнай замове.

"Гэтая тэхніка дазваляе назіраць за праявай жыцця ў малюнку на кожным этапе стварэння фатаграфіі. З чаго пачынаецца жыццё лялькі? Калі марыянетка ажывае? Калі становіцца сімвалам і метафарай? Праект Marionetta паспрабуе даць адказ на гэтыя філасофскія пытанні", — распавяла Банэ.

Марыя Банэ — фатограф і мастак з Мінска, працуе ў сферы аналагавай фатаграфіі. Яе працы знаходзяцца ў пастаяннай экспазіцыі Рускага музея фатаграфіі, у калекцыях музейна-выставачнага цэнтра РАСФОТА ў Санкт-Пецярбургу і Музея сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Славакіі, ЗША.

Выстава будзе працаваць з 21 верасня па 21 кастрычніка ў галерэі "Арт-Беларусь".

Тэги:
Лялечны тэатр, фатаграфія, Выстава, Галерэя "Арт-Беларусь", Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы