11:12 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Кадр з фільма Беглы па лязе 2049

Фільм "Беглы па лязе 2049" выйшаў у пракат

© Фото: Alcon Entertainment
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
910

Па прагнозах экспертаў, фантастычная карціна рэжысёра Дэні Вільнёва атрымае вельмі добрыя касавыя зборы і ўзначаліць пракат.

МІНСК, 5 кас — Sputnik. Фантастычны фільм "Беглы па лязе 2049" выйшаў у чацвер у шырокі пракат — паглядзець у кінатэатрах яго можна да канца кастрычніка.

"Беглы па лязе 2049" — сіквел аднайменнага фільма 1981 года, знятага рэжысёрам Рыдлі Скотам. "Беглы па лязе" лічыцца першай кінастужкай у стылі кіберпанк і прызнаны класікай.

Працяг гісторыі зняў Дэні Вільнёў — канадскі рэжысёр, вядомы па стужцы "Прыбыццё", за якую атрымаў дзве намінацыі на прэмію "Оскар". У "Беглы па лязе 2049" зняўся Харысан Форд, які граў у першай стужцы, а таксама Раян Гослінг, вядомы па "Ла-Ла Лэнд" і "Драйв".

Як і арыгінальная стужка, "Беглы па лязе 2049" зняты паводле твораў амерыканскага фантаста Філіпа Дзіка. Зрэшты, каб паглядзець фільм, ведаць творы Дзіка і першую карціну 1981 года не абавязкова.

Першыя водгукі на "Беглага па лязе 2049" ужо пакінулі амерыканскія кінакрытыкі: многія з іх пераконваюць, што фільм стане новым канонам для навуковай фантастыкі. На іх думку, Вільнёў здолеў зрабіць аўтарскае кіно з вялікім бюджэтам і заслугоўвае толькі захаплення. Высокія рэйтынгі ў фільма на парталах Rotten Tomatoes і IMDb.

Эксперты прадракаюць вялікія касавыя зборы фільму, як у краінах СНД, так і на Захадзе.

Тэги:
кино, ЗША, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы