У Мінску адкрыецца выстава пра родапачынальніка беларускай фотаграфіі

© Sputnik / Роман ШантарНацыянальны гістарычны музей
Нацыянальны гістарычны музей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прадстаўлены арыгіналы фатаграфічных прац Льва Дашкевіча, выкананыя майстрам у розных манерах і тэхніках з 1900 па 1950 гг.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ладзіць выставу да 135-годдзя з дня нараджэння фотамастака Льва Дашкевіча і паэта Янкі Купалы, паведамілі Sputnik арганізатары.

Выстава Мясцовае насельніцтва ў Мінску - Sputnik Беларусь
Унікальныя фатаграфіі часоў Першай сусветнай вайны паказалі ў Мінску

"Выстава знаёміць з творчасцю выбітнага беларускага фотамайстра першай трэці ХХ стагоддзя Льва Дашкевіча, імя якога стала сапраўдным адкрыццём у гісторыі беларускай мастацкай фатаграфіі", — распавялі ў музеі.

Прадстаўлены арыгіналы фатаграфічных прац Льва Дашкевіча, выкананыя майстрам у розных манерах і тэхніках з 1900 па 1950 гг., а таксама асабістыя рэчы фатографа з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, а таксама новыя матэрыялы, якія былі знойдзены ў апошнія часы.

"Адзін з раздзелаў выставы прысвечаны сяброўству і сумеснай працы двух выдатных асоб свайго часу, Фатографа і Паэта — Льва Дашкевіча і Янкі Купалы", — дадалі арганізатары.

Выстава ўключана ў праграму міжнароднага фестываля "Месяц фатаграфіі ў Мінску".

Чырвоны касцёл - Sputnik Беларусь
Фотафакт: у польскім архіве знайшлі фотаздымкі дзяцей Вайніловіча

Леў Дашкевіч (1882 — 1957 гг.) — беларускі фатограф, публіцыст, педагог, навуковец, вынаходнік. Нарадзіўся 12 лютага 1882 г. у Мінску ў сям'і дваран — надворнага саветніка Мінскай казённай палаты Урбана Клеафасавіча і Антаніны Іванаўны (народжанай Крукоўскай) Дашкевічаў. Атрымаў адукацыю ў Дыжонскім універсітэце (раманскае аддзяленне факультэта славеснасці) і Вышэйшай школе графічных мастацтваў у Парыжы (аддзяленне фатаграфіі). Фотамастак займаўся выкладчыцкай дзейнасцю ў шэрагу навучальных устаноў Ерэвана (Арменія), Гянджы (Азербайджан), Тыфліса (Грузія), а затым і Мінска.

Леў Дашкевіч першым у Беларусі распрацаваў і стаў чытаць курс лекцый па фатаграфіі (у Мінскам інстытуце народнай адукацыі). Акрамя прафесійнага захаплення фатаграфіяй, ён займаўся навуковымі даследаваннямі ў вобласці рэнтгенаграфіі, вывучаў уплыў біялагічнага ўльтрафіялету на трофіку і рэгенерацыю тканін, у выніку распрацаваў унікальную методыку паскоранага гаення ран.

Стужка навiн
0