03:33 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Выстава Млын, архіўнае фота

"Млын-2017" пройдзе 14-15 кастрычніка

© Фото: з афіцыйнай суполкі "Млын" у Facebook
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2110

Выстава прапануе працы некалькіх сотняў майстроў, сярод якіх кожны наведвальнік знойдзе, чым упрыгожыць свой свет.

МІНСК, 9 кас — Sputnik. У самы разгар восеньскага сезона майстры са ўсей Беларусі прадставяць свае вырабы на кірмашы "Млын", што пройдзе 14-15 кастрычніка ў Палацы спорту.

Увазе наведвальнікаў будзе прадстаўлены велізарны выбар дызайнерскага сезоннага адзення: элегантныя паліто, мяккія лямцавыя камізэлькі, утульныя тунікі, сукенкі і, вядома, галаўныя ўборы — ад ультрамодных да класічных.

У межах кірмаша пройдуць выставы, паказы і дэфіле, разнастайныя майстар-класы, на якіх усе жадаючыя змогуць асвоіць упадабаныя тэхнікі. На кірмашы таксама будуць прадстаўлены і прадметы інтэр'еру, і посуд з керамікі і дрэва, плеценыя кошыкі і размаляваныя падносы.

Са слоў арганізатараў, на "Млыне" будзе чым здзівіць і дзяцей — цацкі з натуральных матэрыялаў, лялечныя домікі з мініяцюрнай мэбляй, музычныя інструменты, падстаўкі пад алоўкі і мудрагелістыя палічкі-арганайзеры ў выглядзе пацешных жывел і нават 3D-канструктар, з дапамогай якога можна самастойна стварыць скульптуру з дызайнерскага картона.

Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы