22:48 15 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Гомельскі палац

Плакаты савецкай эпохі прадставяць на выставе ў Гомелі

© Фото: Гомельскі палацава-паркавы ансамбль
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1320

Экспазіцыя стане часткай праекта музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля "Рэвалюцыя. 100 гадоў".

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Выстава "Плакаты савецкай эпохі" адкрыецца ў гомельскім палацы Румянцавых і Паскевічаў 12 кастрычніка, паведамілі Sputnik у Гомельскім аблвыканкаме.

У экспазіцыі прадставяць плакаты 50-70-х гадоў ХХ стагоддзя вядомых мастакоў-графікаў. У іх ліку — працы аднаго з заснавальнікаў савецкага палітычнага плаката Віктара Дэні, графікаў і плакатыстаў Віктара Карэцкага, Ніны Ватолінай і іншых аўтараў.

Прапагандысцкія і агітацыйныя плакаты з'яўляюцца не толькі арыгінальнымі мастацкімі творамі графічнага мастацтва савецкай эпохі, з часам яны набылі значэнне ўнікальных гістарычных дакументаў.

"Мастацтва плаката было даступна шырокім масам, яго вобразы разумеў кожны, а кароткі тэкст-лозунг, які суправаджаў малюнак, быў лімітава лаканічны і лёгка запамінаўся", — адзначылі арганізатары.

На выставе ў Гомелі можна будзе ўбачыць як даволі папулярныя плакаты, так і малавядомыя працы.

Экспазіцыя стане часткай праекта музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля "Рэвалюцыя. 100 гадоў". Выстава будзе працаваць да сярэдзіны лістапада.

Тэги:
советский плакат, плакат, Гомель, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы