23:35 18 кастрычніка 2017
«Радыё Sputnik»
Кінатэатр, архіўнае фота

У Беларусі ўпершыню выходзіць у пракат фільм у беларускай агучцы

© Sputnik/ Алексей Даничев
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (33)
2120

Для маштабнай прэм’еры быў абраны нідэрландскі фільм "Шторм: палаючы ліст".

МІНСК, 12 кас — Sputnik. Упершыню на вялікія экраны ў беларускай агучцы выйдзе прэм'ерны фільм, паведамілі Sputnik арганізатары.

Праект "Беларускія ўікэнды" ладзіць унікальную кінападзею да 500-годдзя кнігадрукавання. Кінастужка будзе ісці ў кінатэатрах Мінска на працягу амаль двух тыдняў, а ў лістападзе будзе прэзентавана ў іншых гарадах Беларусі.

Для маштабнай прэм'еры быў абраны нідэрландскі фільм "Шторм: палаючы ліст". Стужка 2017 года распавядае гісторыю 500-гадовай даўніны. У атмасферы позняга сярэднявечча, на фоне кастроў інквізіцыі, разгортваецца гісторыя ўратавання рукапісу Марціна Лютэра, вядомага хрысціянскага багаслова і рэфарматара, галоўную ролю ў якой наканавана выканаць 12-гадоваму Шторму Вотану.

"Ці здолее ён выратаваць каштоўны ліст ад знішчэння, а свайго бацьку, кнігавыдаўца Клааса Вотана, — ад інквізіцыі? Даведацца аб гэтым будзе цікава як юным, так і дарослым гледачам", — распавялі арганізатары.

Прэм'ера фільма "Шторм: палаючы ліст" адбудзецца 27 кастрычніка. Кожнага гледача чакае не толькі цікавая гісторыя, але і прыемныя сюрпрызы, непасрэдным чынам звязаныя з двума вялікімі юбілеямі гэтага года: 500-годдзем Рэфармацыі і 500-годдзем беларускага кнігадрукавання.

"У такім выглядзе праект "Беларускія ўікэнды" рэалізуецца ўпершыню за ўвесь час свайго існавання: паказы пройдуць у шасці кінатэатрах Мінска, а час пракату фільма "Шторм: палаючы ліст" не абмяжуецца аднымі выхаднымі, а працягнецца амаль два тыдні. Гэта стала магчымым, у першую чаргу, дзякуючы той велізарнай цікавасці, якой карыстаюцца ўсе мерапрыемствы у рамках "Беларускіх ўікэндаў", і, вядома, актыўнай падтрымцы з боку нашых партнёраў", — адзначыў кіраўнік праекта "Беларускія ўікенды" Андрэй Кім.

Фільм "Шторм: палаючы ліст" будзе дэманстравацца з 27 кастрычніка па 8 лістапада ў кінатэатрах Мінска.

Тэмы:
500-годдзе беларусскага кнігадрукавання (33)

По теме

500-годдзе беларусскага кнігадрукавання
Тэги:
Беларуская мова, Андрэй Кім, Нідэрланды, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы