"Лістапад" пакажа адрэстаўраваны да стагоддзя рэвалюцыі фільм

© Sputnik / Артем Житенев / Перайсці ў медыябанкБабіна са старой кінастужкай
Бабіна са старой кінастужкай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карціну Барыса Барнета "Дом на Трубнай" пакажуць пад акампанемент Аляксея Айгі і Ансамбля 4'33''.

МІНСК, 18 кас — Sputnik. Мінскі міжнародны кінафестываль падрыхтаваў для гледачоў "рэвалюцыйны" падарунак. Да стагоддзя рэвалюцыі 7 лістапада ў кінатэатры "Масква" пакажуць лірычную камедыю Барыса Барнета "Дом на Трубнай". Фільм быў зняты яшчэ ў 1928, да юбілею рэвалюцыі карціну адрэстаўравалі.

Зала для гледачоў кінатэатра Цэнтральны - Sputnik Беларусь
Пра каханне і вайну: што глядзець на кінафестывалі "Лістапад"

"Дом на Трубнай" — гэта адначасова сатырычная камедыя і "гісторыя Папялушкі" савецкай эпохі, абаяльны, гарэзны, трапяткі аповяд аб "новым" пострэвалюцыйным побыце 20-х гадоў, яшчэ не скаваным догмай савецкай ідэалогіі", — прадставілі арганізатары фільм.

Дом, дзе прыходзіцца працаваць галоўнай гераіні Паране, населены пацешнымі нэпманамі, пагружанымі ў свой уласны маленькі свет, поўны мяшчанскай мітусні і плётак. Голікавы бессаромна трэціруюць сваю прыслугу, прымушаючы сціплую і бязмоўную Параню выконваць непасільную працу. Але ўсё мяняецца, калі насельнікі дома даведаюцца, што Праскоўя Пітунава стала дэпутатам Массавета.

Ролю хатняй прыслужніцы Парані Пітунавай стала адной з першых у кар'еры Веры Марэцкай — народнай артысткі СССР ілюбімай актрысы цэлага пакалення. Рэжысёр карціны — Барыс Барнет — адзін з нямногіх, калі не адзіны рэжысёр сталінскай эпохі, каму ўдавалася захоўваць лёгкую інтанацыю, чалавекалюбства і шчырую пачуццёвасць у малюнку савецкага жыцця, адзначылі арганізатары.

Праца скульптара Н.А. Андрэева Партрэт У.І. Леніна - Sputnik Беларусь
"Ленин'17" прадэманструе іканаграфію правадыра "сусветнага пралетарыяту"

Паказ фільма пройдзе пад акампанемент Ансамбля 4'33'', якім кіруе расійскі скрыпач і кампазітар Аляксей Айгі. У рамках праекта "Нямое кіно — Жывая музыка" кампазітар напісаў музыку да шасці легендарных нямых стужак, сярод якіх "Метраполіс" Фрыца Ланга і дзве карціны Барыса Барнета, у тым ліку — "Дом на Трубавай".

Айгі пісаў музыку для Пятра і Валерыя Тадароўскага, Уладзіміра Хаціненка, Паўла Лунгіна, Віталя Манскага, Ганны Мелікян, Кірыла Сярэбранікава. У 2016 годзе ён стварыў саўндтрэк да карціны Рауля Пека "Я вам не негр", намінаванай у гэтым годзе на прэмію "Оскар" у катэгорыі дакументальных фільмаў. У гэтым годзе яе пакажуць на "Лістападзе".

А 8 лістапада адбудзецца спецыяльны клубны канцэрт Аляксея Айгі і Ансамбля 4'33'' для гасцей і гледачоў фестывалю.

Стужка навiн
0