"Крамбамбуля" дасць навагодні канцэрт у Мінску

© Sputnik / Юлія Хвошч"Крамбамбуля" на Lidbeer-2017
Крамбамбуля на Lidbeer-2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гледачоў чакаюць лепшыя песні гурта, канцэптуальнае сцэнічнае шоу і кілатоны навагодняга настрою.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. 21 снежня гурт "Крамбамбуля" выступіць у Prime Hall з праграмай "Партызаны каляднага лесу".

"У кожным калядным лесе ёсць свае партызаны. Яны дапамагаюць святому Мікалаю: ахоўваюць елкі і зайцоў, сочаць, каб ніхто не сапсаваў добрым людзям свята. Прапануем прыяднацца да нашага вясёлага патруля і праспяваць разам пару дзясяткаў песень", — кажуць музыкі.

Лявон Вольскі выступіў з сольным канцэртам у сталічным Prime Hall - Sputnik Беларусь
Відэа
Праз 7 гадоў: Вольскі выступіў у Мінску з "Белай яблыняй грому"

Гурт "Крамбамбуля" быў заснаваны ў 2002 годзе. Сучасны склад: Лявон Вольскі (вакал, гітара), Павел Трыпуць (вакал, гітара), Павел Аракелян (вакал, саксафон), Андрэй Якубчык (вакал, труба), Алесь-Францішак Мышкевіч (вакал, бас-гітара), Павел Мамонаў (бубны).

Старт продажу квіткоў у сераду 25 кастрычніка ў 12:00 на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба. Кошт квіткоў: танцпляц (першыя 200) — 35 руб., танцпляц (астатнія) — 40 руб., сядзячыя — ад 42 руб. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.

Стужка навiн
0