10:20 22 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.11
Янка Купала і Якуб Колас

У Мінску ўпершыню пройдзе беларускамоўны паэтычны батл

© Sputnik / Анатолий Гаранин
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
6930

Паэтычны батл "Вершус" прымеркаваны да 135-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. У Мінску 3 лістапада ўпершыню пройдзе беларускамоўны паэтычны батл "Вершус", паведамілі Sputnik арганізатары.

Паэтычны батл прымеркаваны да 135-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы. Маладыя паэты і акцёры будуць спаборнічаць адзін на адзін, чытаючы свае вершы і творы класікаў.

"Хто пераможа ў "Вершусе" — "Каманда Купалы" або "Каманда Коласа" — вызначаць гледачы", — распавялі арганізатары батла.

У першым раўндзе паэтычнага батла сустрэнуцца акцёры тэатра "Жывое слова" Анатоль Глямбоцкi i Наста Жлукценка. У другім і трэцім раўндах сыдуцца маладыя паэты: Кацярына Мосэ і Маргарыта Латышкевіч, Алесь Снег і Мікіта Найдзёнаў.

Дзе: першы паверх гандлёвага цэнтра "Galleria Minsk" (пр. Пераможцаў, 9).

Калі: 3 лістапада ў 17:00.

Кошт: уваход вольны.

По теме

Горват або Разанаў: каму з беларусаў яшчэ можна даць "Нобелеўскую прэмію"?
Тэги:
поэт, поэзия, батл, Вершус, Якуб Колас, Янка Купала, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы