18:42 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Будынак Нацыянальнай бібліятэкі і помнік Францыску Скарыну

Пасажыр з "Настрома" прыбывае ў Нацыянальную бібліятэку

© Sputnik / Руслан Кривобок
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
4710

З дапамогай мовы коміксаў Кшыштаф Астроўскі расказвае пра англійскага пісьменніка Джозэфа Конрада.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. У Нацыянальнай бібліятэцы 14 лістапада адкрыецца літаратурна-мастацкая выстаўка Кшыштафа Астроўскага "Пасажыр з "Настрома", прымеркаваная да 160-годдзя пісьменніка Джозэфа Конрада, паведамілі Sputnik арганізатары.

Кніжныя святыні з усёй Еўропы прыехалі ў Мінск
© Sputnik Станіслаў Андросік, Сяргей Пушкiн

"Кшыштаф Астроўскі — мастак-графік, рэжысёр, вакаліст рок-гурта CoolKidsofDeath, выкладчык Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Лодзі (Польшча). З дапамогай мовы коміксаў мастак расказвае пра самага англійскага з польскіх і самага польскага з англійскіх пісьменнікаў Джозэфа Конрада (1857-1924) і адлюстроўвае яго ўплыў на сучасную масавую культуру", — распавялі ў бібліятэцы.

Адкрывае экспазіцыю серыя кадраў, сканцэнтраваная на галоўных фактах з жыцця і творчасці пісьменніка.

"З Бердыхова праз Варшаву трапляем у Марсель, затым — у Лондан, дзе Конрад спачатку абірае шлях марака, а пазней пісьменніка", — патлумачылі задумку арганізатары выставы.

Другая частка выстаўкі паказвае ролю Джозэфа Конрада як ідэйнага натхняльніка шэрага таленавітых майстроў массавай культуры. Творы класіка ў розны час экранізавалі сусветнавядомыя сцэнарысты і рэжысёры — Рыдлі Скот (тэлесерыял "Табу", назва касмічнага карабля "Настрома" ў кінастужцы "Чужы" адсылае да творчасці Конрада), Анджэй Вайда (фільм "Ценявая паласа"), Альфрэд Хічкок ("Сабатаж"), Фрэнсіс Форд Копала ("Апакаліпсіс сёння").

"Спадчынай Конрада натхняліся лаўрэаты Нобелеўскай прэміі — аўтар папулярнай прозы Стывен Кінг і кампазітар Боб Дылан, а таксама музыканты групы Iron Maiden. Мастак Кшыштаф Астроўскі заўважае ўплыў пісьменніка не толькі ў кіно і музыцы, але ў оперы і камп'ютэрных гульнях", — рэзюмавалі спецыялісты.

Тэги:
CoolKidsofDeath, Джозэф Конрад, Кшыштаф Астроўскі, Вялікабрытанія, Польшча, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы