Піцерскі "Прытулак Камедыянта" едзе ў Мінск

© Sputnik / Виктор ТолочкоКасы Купалаўскага тэатра
Касы Купалаўскага тэатра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гастролі тэатра адбываюцца пры падтрымцы Камітэта па культуры Санкт-Петярбурга і з’яўляюцца падарункам Санкт-Пецярбурга да 950-годдзя Мінска.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Гастролі Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага драматычнага тэатра "Прытулак Камедыянта" пройдуць у Купалаўскім тэатры з 12 па 15 лістапада.

"Прытулак камедыянта" — першы ў Расіі дзяржаўны рэпертуарны тэатр без сталай трупы. Дырэктар — мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Мінкоў запрашае да супрацоўніцтва як вядомых, так і маладых рэжысёраў і пазнавальных артыстаў.

У 2013 годзе ў межах фестывалю ТэАрт у Мінску быў паказаны адзін з самых нашумелых спектакляў тэатра — "Лір" у пастаноўцы Канстанціна Багамолава.

У 2017 годзе ў Мінску будуць прадстаўлены наступныя наступныя пастаноўкі:

  • 12 лістапада — "Жаніцьба Фігаро", рэж. Васіль Сенін
  • 13 лістапада — "Алеся. Гісторыя кахання", рэж. Мікалай Дрэйдэн і Максім Дзідзенка.
  • 14 лістапада — "Мой бедны Марат", рэж. Андрэй Прыкатэнка
  • 15 лістапада — "Смерць Тарэлкіна", рэж. Сямён Серзін

Гастролі тэатра адбываюцца пры падтрымцы Камітэта па культуры Санкт-Петярбурга і з'яўляюцца падарункам горада да 950-годдзя Мінска.

Стужка навiн
0