22:36 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Рэканструктары падзей Першай Сусветнай вайны

Пад Вілейкай рэканструююць бой Першай сусветнай вайны

© Фото: Прадстаўлена арганізатарамі рэканструкцыі
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
7310

Рэканструкцыя бою, прымеркаваная да 100-годдзя падпісання перамір'я ў Солах Мінскай губерні.

МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Традыцыйнае мерапрыемства, якое праводзіць Дабрачынны культурна-гістарычны фонд памяці Першай сусветнай вайны "Крокi" і аграсядзіба "#Заброддзе", пройдзе ў аднаіменнай вёсцы, паведамілі Sputnik арганізатары.

Гістарычная рэканструкцыя ладзіцца пры падтрымцы гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна", ДУ "Вілейскі краязнаўчы музей" і ваенна-гістарычных клубаў Беларусі, Расіі, Украіны на працягу многіх гадоў.

У праграме гістарычнага фестываля:

  • Памінавенне загінуўшых воінаў у Барыса-Глебскай капліцы
  • Прэзентацыя-продаж кнігі В. Ліхадзедава "Палігон".
  • Рэканструкцыя баявога фрагмента Віленскай аперацыі 1915 года
  • Канцэртная праграма "Песні Вялікай вайны"
  • Фотасесія.

У мерапрымстве бяруць удзел: гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"; Ваенна-гістарычныя клубы (ВГК): "54-ы Мінскі пяхотны полк"; "250-ы Бадэнскі пяхотны полк", Мінск; "Кулямётная каманда" 4-га Какорского пяхотнага палка", Мінск; "Грэнадзёрскі Нясвіжскі пяхотны полк"; "119-ы Каломенскі пяхотны полк", Мінск; "120-ы Серпухаўскі пяхотны полк "Лінія Сталіна"; "112-й Уральскі пяхотны полк" Мінск; "Рубеж", Брэст; "5-ы Александрыйскі гусарскі полк", Масква; "Данская кулямётная каманда", Масква; "Санкт-Пецярбургскія паліцы"; конны двор "Старынкі".

Усяго ў рэканструкцыі прыме ўдзел каля 80 аматараў гісторыі.

"Напярэдадні мерапрыемства адбудзецца конны пераход 12 вершнікаў у поўнай ваеннай амуніцыі кавалерыстаў Рускай імператарскай арміі ўздоўж лініі былога фронту ад вёскі Старынкі да вёскі Заброддзе", — распавялі арганізатары.

У рамках мерапрыемства дадаткова будуць працаваць музей Першай сусветнай вайны, музей рэтра-аўтамабіляў і гандлёвыя кропкі.

Дзе: сядзіба Заброддзе, Вілейскі раён.

Калі: 11 лістапада, пачатак у 12:00.

Тэги:
Першая сусветная вайна, Вілейка, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы