Салісты Вялікага тэатра праспяваюць на гала-канцэрце 14 лістапада

© Sputnik / Сергей ЛескетьВялікі тэатр оперы і балету
Вялікі тэатр оперы і балету - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У межах канцэрту прагучаць творы сусветна вядомых музычных класікаў.

МІНСК, 13 ліс — Sputnik. Салісты Вялікага тэатра — лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Беларусі праспяваюць на гала-канцэрце 14 лістапада, паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

Вядучыя салісты выйдуць на сцэну тэатра ў вобразах, даўно любімых публікай. Прагучыць арыя Кізгайлы з оперы "Сівая легенда" ў выкананні Станіслава Трыфанава (нотку светлага смутку прыўнясе ў канцэрт музыка Дзмітрыя Смольскага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі (1980), які сёлетняй восенню пайшоў з жыцця).

Таксама ў межах канцэрту прагучаць дуэты і арыі з самых знакамітых твораў Чайкоўскага, Рымскага-Корсакава, Расіні, Бізэ, Вердзі, Пучыні і інш.

Мікрафон на сцэне, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінскі міжнародны калядны конкурс вакалістаў пройдзе 14-20 снежня

У канцэрце будзе заняты хор тэатра, якім кіруе Ніна Ламановіч, і аркестр, які ў гэты вечар павядзе за сабой вядомы дырыжор, народны артыст Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, лаўрэат прэстыжнай тэатральнай прэміі "Залатая Маска", кавалер ордэна Францыска Скарыны Аляксандр Анісімаў.

Дзяржаўная прэмія за 2016 год у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры прысуджана калектыву Вялікага тэатра: галоўнаму хормейстру, народнай артыстцы Беларусі, уладальніцы ордэна Францыска Скарыны Ніне Ламановіч, народнай артыстцы Беларусі Анастасіі Масквіной, народнаму артысту Беларусі, уладальніку ордэна Францыска Скарыны Сяргею Франкоўскаму, заслужанай артыстцы Беларусі Аксане Волкавай, заслужанаму артысту Беларусі Станіславу Трыфанаву, галоўнаму мастаку тэатра, уладальніку медаля Францыска Скарыны Аляксандру Касцючэнку — за значныя творчыя дасягненні ў развіцці музычнага мастацтва, прапаганду духоўных каштоўнасцяў і значны асабісты ўклад у пастаноўку опернага спектакля на музыку Дзмітрыя Смольскага "Сівая легенда" паводле твора Уладзіміра Караткевіча.

Стужка навiн
0