03:06 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

У Мінску развітаюцца з восенню канцэртам

© Фото: Facebook / Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
1610

Харавая капэла "Акадэмія" дасць канцэрт на "восеньскія" матывы з сусветнай музычнай спадчыны.

МІНСК, 14 ліс — Sputnik. У Мінску адбудзецца канцэрт "Развітанне з восенню" харавой капэлы "Акадэмія", паведамілі Sputnik у прэс-службе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

"Дзейнасць калектыву — знакавая з'ява не толькі для Акадэміі навук, але і для культуры краіны ў цэлым. Яго дзейнасць характарызуецца такімі змястоўнымі паняццямі, як "сталасць", "традыцыя", "вернасць", "энтузіязм", — адзначылі ў музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Репетруар хору "Акадэмія" налічвае каля 170 твораў і ўключае галоўным чынам класічную музыку еўрапейскіх, рускіх і беларускіх кампазітараў, апрацоўкі народных песень, сучасную харавую музыку. Вялікая ўвага надаецца ў хоры выкананню рускай і беларускай царкоўнай музыкі.

"За больш чым 35-гадовую гісторыю свайго існавання хор "Акадэмія" станавіўся ўдзельнікам і дыпламантам дзесяткаў айчынных і замежных музычных форумаў і фестываляў", — дадалі арганізатары.

У цяперашняга выступлення няма строгай тэматыцы і рэгламенту.

"Наадварот, гэта экскурс у разнастайны песенны матэрыял многіх народаў і культур. Наведвальнікі канцэрту пачуюць кітайскую і японскую народную песню, харавыя апрацоўкі беларускіх народных песень, музычныя камерныя замалёўкі XIX стагоддзя на вершы А. С. Пушкіна, "восеньскія" творы рускіх кампазітараў", — рэзюмавалі ў музеі.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Калі: 16 лістапада ў 17:30.

Уваход вольны.

Тэги:
концерт, музыка, хор, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы