12:01 19 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.27
  • 100 RUB3.10
Каляды, архіўнае фота

На Каляды ў Дудутках абяцаюць сапраўдны цуд

© Sputnik / Виктор Толочко
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Беларускія Каляды (39)
11950

Увогуле Каляды - адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. У музейна-гістарычным комплексе Дудуткі 23 снежня адбудзецца свята, прысвечанае традыцыйнаму святкаванню Каляд у Беларусі, паведамілі Sputnik арганізатары.

Маскі калядных коз
© Sputnik Ларыса Мятлеўская

"Дзень правядзення традыцыйнага свята абраны невыпадкова. Лічылася, што першы дзень Каляд (23 снежня па новым стылі) супадае з момантам, калі дзень пачынае павялічвацца, ноч скарачацца і справа паволі ідзе да вясны. Увогуле Каляды — адно з самых старажытных святаў нашых продкаў, цесна звязанае з сонечным цыклам. З прыходам хрысціянства прымеркавана да рэлігійнага свята Нараджэння Хрыстова", — распавялі арганізатары.

Нашыя продкі адзначалі Каляды на працягу 12 дзён. У гэты перыяд было прынята абмяжоўваць сябе ў фізічнай працы, збірацца ўсёй сям'ёй за адным сталом, весяліцца, вадзіць карагоды, калядаваць. Традыцыйным і абрадавым пачастункам лічылася куцця — пшанічная каша з рознымі дадаткамі (мёдам, цукрам, арэхамі і іншымі).

Асноўныя мерапрыемствы і пляцоўкі свята:

  • Плошча перад сыраварняй — галоўная танцавальна-музычная пляцоўка

На пляцоўцы перад гасцямі свята будзе разыграна музычна-тэатральнае прадстаўленне з удзелам музычных калектываў "Яварына", "Жывіца", "Фламея". А таксама гледачоў чакае знаёмства з традыцыйным абрадам калядавання і мноства іншых сюрпрызаў.

  • Этнаграфічная галерэя

У сценах галерэі адбудзецца знаёмства гасцей свята з традыцыйным беларускім тэатрам "Батлейка", а таксама ўсе наведвальнікі змогуць паслухаць традыцыйныя калядныя спевы ў харавым выкананні і прыняць удзел у майстар-класе па роспісу навагодніх цацак.

  • Інтэрактыўныя зоны

Усе жадаючыя змогуць прыняць удзел у вясёлых Калядных забаўках — паскакаць у мяшках і камандных штанах, перамагчы ў спаборніцтвах па Калядным кёрлінгу, пастраляць з лука.

  • Вуліца майстроў

Вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў: каваныя вырабы і ўпрыгажэнні, посуд і ганчарныя вырабы, вырабы з лёну, традыцыйнае адзенне, сувеніры ды iншае.

  • Шацёр варажэі

Кожны госць свята зможа атрымаць персанальнае прадказанне на будучы год.

  • Пачастунак традыцыйнай куццёй.

Каляды ў Дудутках — выдатная нагода ўсёй сям'ёй акунуцца ў незабыўную атмасферу свята ў тым выглядзе, у якім яго адзначалі нашы продкі, дакрануцца да гісторыі, паспрабаваць традыцыйныя стравы і проста бавіць час на свежым паветры ў асяроддзі выдатных пейзажаў беларускай прыроды.

Дзе: музейны комплекс "Дудуткі".

Калі: пачатак мерапрыемстваў а 12 гадзiне 23 снежня.

Тэмы:
Беларускія Каляды (39)

По теме

Беларускія Каляды
Тэги:
туризм и отдых, туризм, Каляды, Музейны комплекс "Дудуткі", Беларусь

Галоўныя тэмы