Новы фільм Джорджа Клуні выходзіць у пракат у чацвер

© Photo : УП "Киновидеопрокат" (2017)Кадр з фільма "Субурбікон"
Кадр з фільма Субурбікон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аўтарамі сцэнарыя трылера "Субурбікон" выступілі легендарныя браты Коэны.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Фільм Джорджа Клуні "Субурбікон" выйдзе ў беларускі пракат ужо ў бліжэйшы чацвер 23 лістапада, паведамілі Sputnik кінапракатчыкі.

Вядомы галівудскі акцёр Джордж Клуні выступае рэжысёрам ужо не ў першы раз. Публіцы добра вядомыя яго фільмы "Паляўнічыя за скарбамі" і "Сакавіцкія Іды", а з 23 лістапада ў кінатэатрах будуць паказваць і "Субурбікон".

Па сюжэце трылера, дзеянне адбываецца ў ціхім амерыканскім горадзе Субурбікон, дзе мiрнае жыццё простай сям'і раптам перарываюць. Далей — ужо шантаж, помста і нават здрада.

Зняты "Субурбікон" па сцэнары легендарных братоў Коэнаў, стваральнікаў "Вялікага Лебоўскі", "Старым тут не месца" і "Бартана Фінка". Галоўныя ролі тут выканалі Мэт Дэйман і Джуліяна Мур.

Новы фільм Клуні ужо быў прадстаўлены на Венецыянскім кінафестывалі. Там "Субурбікон" атрымаў прэмію фонду Мімі Ротэла і быў намінаваны на "Залатога льва".

Стужка навiн
0