17:59 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Выстава народных абразоў у галерэі Гаўрыіла Вашчанкі ў Гомелі, архіўнае фота

У Гомелі прэзентуюць выставу, прысвечаную іканапісу ХІІ стагоддзя

© Sputnik / Мария Амелина
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Наўгародскі Пскоўскі іканапіс - гэта школа іканапісу, якая вядома са старажытных часоў. Адна з самых бліскучых школ у свеце, калі тварылі самыя вядомыя майстры: Феафан Грэк, Андрэй Рублёў, Дыянісій.

МІНСК, 4 сне — Sputnik. У Гомелі 6 снежня адбудзецца адкрыццё выставы "Вобраз, традыцыя і час", прысвечанай Пскоўскаму і Наўгародскаму іканапісу XII стагоддзя, паведамілі Sputnik у прэс-службе карціннай галерэі імя Г. Х. Вашчанкі.

На выставе будуць прадстаўлены работы студэнтаў-выпускнікоў кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў: фрэскавы жывапіс, іканапіс, ляўкас, тэмперны жывапіс, мазаіка.

Наўгародскі Пскоўскі іканапіс — гэта школа іканапісу, якая вядома са старажытных часоў. Адна з самых бліскучых школ у свеце, калі тварылі самыя вядомыя майстры: Феафан Грэк, Андрэй Рублёў, Дыянісій.

"Непасрэдны ўдзел студэнтаў БДАМ у працы над копіямі шэдэўраў іканапісу — гэта карпатлівая праца па вывучэнні фрэсак. Кожная копія — гэта часцінка чалавечай душы", — адзначылі арганізатары выставы.

Старажытнарускія мазаікі і фрэскі вельмі характэрныя тым, што прыцягваюць сваёй манументальнасцю, свежасцю, непасрэднасцю і выразнасцю, лаканізмам мастацкіх прыёмаў. Яны выяўляюць арганічную пераемную сувязь з візантыйскім мастацтвам, з'яўляючыся ў той жа час пячаткай нацыянальнай адметнасці.

По теме

Што кажуць жэсты і пацямнелыя абліччы: у Мінску вучылі глядзець іконы
Жывыя твары. У Гомелі адкрылася выстава народных ікон
Тэги:
иконография, икона, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Гомель, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы