14:10 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

"Беларуска-нямецкія Каляды" пройдуць у Мінску

© Фото: Facebook / Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
Беларускія Каляды (22)
2830

Зімовае свята стала сумесным праектам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі літаратуры і Цэнтра "Інстытут нямецкіх даследаванняў" пры БДУ.

МІНСК, 5 сне — Sputnik. Беларускі дзяржаўны музей гісторыі літаратуры запрашае 15 снежня адсвяткаваць каляды, паведамілі Sputnik у прэс-службе музея.

"Зноў за вокнамі зіма — час кароткіх дзён і доўгіх начэй. Але мы любім гэту пару года. Менавіта зімой да нас прыходзяць Каляды — свята народнай містыкі і прыемных неспадзяванак. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Калядныя святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі", — адзначылі арганізатары.

У праграму свята ўваходзіць:

  • адкрыццё часовай экспазіцыі "Калядны вечар" вучняў Уладзіміра Сайко
  • варажба
  • майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак
  • выступленне Народнага ансамбля народнай песні "Гаманіна"
  • цікавыя і вясёлыя гульні
  • "Батлейка"
  • конкурс на лепшую святочную выпечку і самае прыгожае віншаванне
  • абмен падарункамі (прынесці з сабой невялічкі падарунак)

Таксама музей ладзіць конкурс на самы "калядны" фотаздымак (пазначайце свае фотаздымкі ў Instagram #bellitmuseum). Пераможцам абяцаюць незвычайныя падарункі.

Арганізатары свята прапаноўваюць усім жадаючым загадзя зарэгістравацца по тэлефонах 8 (017) 334-56-21, 8 (017) 209-59-90 ці па e-mail: ifd@bsu.by.

Зімовае свята стала сумесным праектам музея і Цэнтра "Інстытут нямецкіх даследаванняў" пры БДУ.

Дзе: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі літаратуры, вул. М. Багдановіча, 13.

Калі: 15 снежня ў 17:30.

Тэмы:
Беларускія Каляды (22)

По теме

Беларускія Каляды
Як літара Ў Каляды ўратавала – унікальны спектакль рыхтуюць для дзяцей
На Каляды ў Дудутках абяцаюць сапраўдны цуд
Тэги:
Каляды, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі літаратуры, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы