19:50 16 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Вострая Брама ў Вільнюсе

У Вільнюсе прэзентуюць кнігу, прысвечаную літоўскім беларусам

© Sputnik/ Александр Липовец
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
2510

Кнігу "Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1918-1940 гадах" напісаў на польскай мове доктар гісторыі Універсітэту Вітаўта Вялікага Томаш Блашчак.

МІНСК, 6 сне — Sputnik. У Літоўскай нацыянальная бібліятэцы імя Марціна Мажвідаса 11 снежня пройдзе прэзентацыя кнігі "Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1918-1940 гадах", паведамілі Sputnik у прэс-службе бібліятэкі.

"10 снежня 1918 года Часовы ўрад Літвы выдаў распараджэнне аб прызначэнні Юозапаса Варонкі міністрам без партфеля па справах гудаў (так літоўцы называлі беларусаў — Sputnik). Гэты важны крок умацаваў удзел вільнюскіх беларусаў у аднаўленні літоўскай дзяржавы ў 1918 годзе", — распавялі арганізатары прэзентацыі.

У манаграфіі падрабязна абмяркоўваецца роля беларусаў у гісторыі незалежнай Літвы:

  • супрацоўніцтва з літоўцамі ў 1918 годзе, уклад беларусаў у развіццё і абарону незалежнасьці Літвы,
  • інтэграцыя ў літоўскае грамадства, культурная дзейнасць ў міжваенны перыяд у Каўнасе,
  • пазіцыя беларусаў у сувязі з далучэннем Вільнюса і Вільнюскага рэгіёну да Літвы ў 1939 годзе.

Кнігу "Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы ў 1918-1940 гадах" напісаў на польскай мове доктар гісторыі Універсітэту Вітаўта Вялікага Томаш Блашчак.

По теме

Вільня, якой не стаць Вільнюсам
Як Вітаўт Літву напалохаў
Тэги:
Вільнюс, Літва, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы