Зміцер Вайцюшкевіч запрашае на Калядны канцэрт

© Sputnik / Юлія ХвошчЮбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча
Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Назву праграме дала песня на словы Уладзіміра Някляева, анімацыйны кліп на якую за два гады сабраў больш за 40 тысяч праглядаў на YouTube.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. 7 студзеня Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць у Мінску святочны канцэрт з праграмай "На Каляды". Музыка запрашае ўсіх прыходзіць сем'ямі.

Юбілейны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча ў кз Мінск - Sputnik Беларусь
Фотафакт: Вайцюшкевіч адзначыў 25 гадоў канцэртнай дзейнасці

Назву праграме дала песня на словы Уладзіміра Някляева, анімацыйны кліп на якую за два гады сабраў больш за 40 тысяч праглядаў на YouTube. У лістападзе 2017 яна прагучала ў якасці акустычнага біса на аншлагавым юбілейным канцэрце Вайцюшкевіча "25 гадоў на сцэне" ў КЗ "Мінск" — тады яе спявала ўся зала.

"Раней мы рабілі такі канцэрт штогод і зараз вельмі хацелася б вярнуць гэтую традыцыю. Будуць лепшыя песні, а таксама святочныя і нават дзіцячыя. Будзе найлепшы святочны настрой нават для тых, каго ён да гэтага абміне. Планую быць на канцэрце разам са сваёй сям'ёй, запрашаю і вас прыходзіць разам з дзеткамі", — распавёў Зміцер Вайцюшкевіч.

Зміцер Вайцюшкевіч з праграмай "На Каляды" выступіць 7 студзеня ў ПК Шарко (Мінск, вул. Уральская, 3); пачатак а 19-й; квіткі — ад 23 рублёў. 

Стужка навiн
0