06:18 27 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR3.13
  • 100 RUB3.41
Афiша
Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0

На выставе наведвальнікі змогуць даведацца, наколькі незвычайнымі і рознымі бываюць лялькі: ад паддашкавых з тэкстылю да фарфоравых рарытэтаў.

МІНСК, 19 сне — Sputnik. Міжнародны праект Панна doll'я — выстава-спалучэнне жывапісу і аўтарскай лялькі пачне сваю працу ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў 23 снежня.

У межах праекта наведвальнікі пазнаёмяцца з феерычнымі колерамі жывапісу Пятра Фралова і персанальным праектам мастакоў Ганны Сілівончык і Васіля Пяшкуна. Лепшыя майстры Беларусі, СНД і краін блізкага замежжа прадставяць свае працы ў розных тэхніках: тэкстыльных лялек і мядзведзяў, статычную экспазіцыю лялек і партрэтныя работы.

"На выставе Панна doll'я будзе прадстаўлена больш за 150 работ, выкананых у адзіным экзэмпляры. У выглядзе асобнай экспазіцыі будуць прадстаўлены персанальны праект аўтарскай лялькі Ірыны Гаруновай (Расія) "Каралевы і блазны", персанальны праект Марыны Жаваранкавай "Азбука" па матывах карцін Пятра Фралова. Унікальныя маскі Ірыны Бажэчэнка (Украіна) выкананы ў змяшанай тэхніцы (бісер, халодны фарфор, скульптура), лялькі з дрэва Юрыя Шарава і Яўгена Лукашэвіча (Беларусь) заўсёды вядомыя і прыцягваюць увагу гледачоў. Анёлы Таццяны Чугуновай нясуць дабро і шчасце ў маленькіх валізках. Галоўная лялька выставы — лялька Панна doll'я Таццяны Паляковай", — распавялі ў НЦСМ.

Там таксама адзначылі, што аўтары не даюць адзін адному спыняцца, і за 15 гадоў развілі новае, раней нікому не вядомае сучаснае мастацтва аўтарскай лялькі — гэта сінтэз жывапісу, скульптуры і дызайну касцюма. Іх лялькі апынуліся неверагодна запатрабаванымі, паколькі ўсе антыкварныя прадметы мастацтва ўжо даўно раскуплены.

На выставе наведвальнікі змогуць даведацца, наколькі незвычайнымі і рознымі бываюць лялькі: ад паддашкавых з тэкстылю да фарфоравых рарытэтаў, пазнаёміцца з фантастычнымі творамі мастацтва майстроў-лялечнікаў. 

Тэги:
Лялькі, НЦСМ, Беларусь

Галоўныя тэмы